Юрый Міхайлавіч Градаў
Юрый Міхайлавіч Градаў (руск.: Юрий Михайлович Градов; нар. 29 чэрвеня 1934, г. Чарапавец, Валагодская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар[1]. Заслужаны архітэктар БССР (1979)[1]. Лаўрэат Ленінскай прэміі ў галіне архітэктуры.
Юрый Міхайлавіч Градаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1958 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут[1]. Працаваў у Кыргыздзіпрабудзе[2]. З 1960 года жыве ў Мінску, працаваў у Белдзяржпраекце[2].
З 1966[2] ці 1967[3] года намеснік галоўнага архітэктара[2], першым займаў пасаду галоўнага мастака Мінска[4][2].
З 1970 года — кіраўнік майстэрні, у 1980—1993[1] гадах — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце[2]. Прафесар кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьТворчасць Ю. М. Градава вызначаецца шматграннасцю: аб’екты жылога грамадскага прызначэння, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, ландшафтны дызайн .
Працаваў у садружнасці са скульптарамі і архітэктарамі (А. Анікейчыкам, У. Жбанавым, Л. Левіным і інш.).
Асноўныя працы: кафэ «Санкуль» у Фрунзэ (1958—1960); забудова Магілёўскай шашы, эксперыментальны мікрараён (сумесна з Барскім, Марцьянавым), парк імя 50-годдзя Савецкай улады (сумесна з Л. М. Левінам), Дом быту (з В. П. Занковічам) — усе ў Мінску (1960—1967)[5]
Асноўныя праекты: выставачны павільён ВДНГ БССР у Мінску (1968, саўмесна з С. Баткоўкім, Л. Левіным), праект дэтальнай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1974, кіраўнік), праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы праспекта Машэрава, добраўпарадкаванне прасп. Машэрава і набярэжнай р. Свіслач у цэнтры горада (1975)[2], рэгенерацыі Траецкага прадмесця і Верхняга горада (1980—1986, медаль СА СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе на лепшы праект 1986 г.)[2], павільён Рэспубліканскага выставачнага цэнтра Беларусі (1968), будынак гаркама КПБ (1979), станцыя метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984, спецыяльны дыплом СА СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны аб’ект 1985 г.)[5], «Няміга» (1986)[2] у Мінску.
У вобласці манументальнага мастацтва: мемарыяльны ансамбль «Хатынь» (1968—1969, сумесна са скульптарам С. І. Селіханавым, архітэктарам В. П. Занковічам, Л. М. Левінам[5]; Ленінская прэмія 1970 года), мемарыяльныя комплексы «Прарыў» у г.п. Ушачы, які быў пабудаваны напярэдадні святкавання 30-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1975[2], саўмесна са скульптарам А. Анікейчыкам і архітэктарам Л. Левінам[5]) і «Кацюша» ў Оршы (1966), помніка М. Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы Мінскага раёна (1976), жыхарам в. Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці (1983). Удзельнічаў у стварэнні помнікаў Я. Купалу і Я. Коласу ў Мінску (абодва 1972, у аўтарскім калектыве), У. І. Леніну ў Нароўлі (1982) і Барысаве (1986), памятных знакаў дзеянням Мінскага партыйнага падполля (1980—1984), ленінградскім палітбайцам у в. Пралетарскае Магілёўскай вобласці (1986)[2]. Сярод апошніх прац — ансамбль «Астролаг» на плошчы Зорак у гістарычным цэнтры Магілёва (2004)[1][5].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1969)[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Градаў Юрый Міхайлавіч // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя ў 5 т. / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1981. — Т. 5: Біяграфічны даведнік. — С. 172. — 720 с. — 15 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Градов Юрий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Заслуженный архитектор Беларуси отмечает юбилей (руск.)
- ↑ Заслуженный архитектор Беларуси отмечает юбилей (руск.)
- ↑ а б в г д Градов Юрий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
правіць- Градов Юрий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Популярная художественная энциклопедия / Под ред. В. М. Полевого. — М.: Советская энциклопедия, 1986.
- Градов Юрий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Заслуженный архитектор Беларуси Юрий Градов отмечает 80-летие (руск.)
- Градаў Юрый Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Градаў Юрый Міхайлавіч, архітэктура на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»