Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Барысаў, Цэнтральная плошча)
Барысаў, Цэнтральная плошча
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Барысаве, размешчаны на Цэнтральнай плошчы. Пастаўлены ў 1986 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар А. Анікейчык, архітэктары Л. Левін, Ю. Градаў.
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
![]() | |
54°13′28″ пн. ш. 28°30′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Архітэктар | Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў |
Дата пабудовы | 1986 год |
Матэрыял | граніт і бронза |
Апісанне
правіцьВышыня пастамента складае 3,2 м, скульптуры — 5 м. У. I. Ленін паказаны ў поўны рост, побач з трыбунай, на якую апіраецца левай рукой. Рух правай рукі як бы сцвярджае выбітыя на трыбуне словы «Уся ўлада Саветам!». Энергічна ўзнятая галава, пастава перадаюць унутраную дынаміку вобраза. Выява разгорнутага сцяга побач з фігурай садзейнічае ўспрыняццю помніка як сімвала рэвалюцыі. Спалучэнне чырвонага граніту пастамента і цёмнай бронзы скульптуры ўзмацняе яго мастацкую выразнасць.
Зноскі
Літаратура
правіць- Л. Г. Лапцэвіч. 39. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх