Людміла Георгіеўна Лапцэвіч

(Пасля перасылкі з Л. Г. Лапцэвіч)

Людміла Георгіеўна Лапцэвіч (дзявочае Ляўхненка; нар. 7 студзеня 1938, с. Якаўлеўка, Казахстан) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1974).

Людміла Георгіеўна Лапцэвіч
Дата нараджэння 7 студзеня 1938(1938-01-07) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1974)
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла БДУ ў 1960 годзе. У 1960—1965 гадах працавала ў Мастацкім музеі Беларусі, з 1968 у Інстытуце мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі. Адначасова да 1982 года выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1964—1965 гадах у Мінскім харэаграфічным вучылішчы.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3, 5—6, 1989, 1992—1994).

Творы правіць

  • Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў Беларусі // Весці АН БССР. Сэр. грамад. навук. 1969. № 4;
  • Роль искусства в формировании и развитии советского образа жнзни. Мн., 1979 (у сааўтарстве).

Літаратура правіць