Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі
Расійская рэвалюцыя 1917 года — агульны тэрмін для серыі рэвалюцый у Расіі, якія знішчылі Расійскую імперыю і прывялі да стварэння СССР. Першая рэвалюцыя адбылася ў лютым 1917, а другая — у кастрычніку 1917. Асноўныя падзеі Лютаўскай рэвалюцыі адбываліся ў Петраградзе. Кіраўніцтва арміі на чале з начальнікам штаба Вярхоўнага Галоўнакамандуючага генералам Міхаілам Аляксеевым і камандуючым франтамі і флотамі палічыла, што яны не маюць сродкаў на падаўленне рэвалюцыі. Апошні расійскі цар Мікалай II адрокся ад пасаду. Пасля таго, як яго меркаваны пераемнік, вялікі князь Міхаіл Аляксандравіч таксама адмовіўся ад стальца, Дзярждума ўзяла краіну пад свой кантроль, утварыўшы Часовы ўрад Расіі.
Змена ўлады ў Расіі ў 1917—1918 гадах | |
---|---|
Месца | Расія, горад Петраград, таксама Масква (гл. Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне ў Маскве, 1917). |
Дата | люты 1917 года — ліпень 1918 года |
Прычына | Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцяў Расійскай Імперыі з прычыны Першай сусветнай вайны |
Асноўная мэта | Барацьба альтэрнатыў развіцця Расіі |
Вынік | Усталяванне савецкай улады, пачатак Грамадзянскай вайны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З утварэннем паралельных Часоваму ўраду Саветаў пачаўся перыяд двоеўладдзя. Бальшавікі сфарміравалі атрады ўзброеных рабочых Чырвонай гвардыі[1], дзякуючы папулісцкім лозунгам заваяваўшы значную папулярнасць, у першую чаргу ў Петраградзе, Маскве, у буйных прамысловых гарадах, Балтыйскім флоце, войсках Паўночнага і Заходняга франтоў.
Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, падкантрольны бальшавікам, на чале з Леніным, Петраградскі ВРК, зрынуў Часовы ўрад. На II Усерасійскім з'ездзе саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі вытрымалі цяжкую барацьбу супраць меншавікоў і правых эсэраў, сфарміраваўшы першы савецкі ўрад. У снежні 1917 года была складзена ўрадавая кааліцыя бальшавікоў і левых эсэраў. У сакавіку 1918 года быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор з Германіяй.
Да лета 1918 года канчаткова сфарміраваўся аднапартыйны ўрад, і пачалася актыўная фаза Грамадзянскай вайны ў Расіі, насталая ў выніку паўстання Чэхаславацкага корпуса. Канчатак Грамадзянскай вайны стварыла ўмовы для стварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Перадумовы
правіцьНа думку некаторых даследчыкаў выкліканая падзеямі крывавай нядзелі рэвалюцыі 1905 года стала асноўнай перадумовай лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. У 1905 годзе ўпершыню быў створаны Петрасавет, гэта значыць «Пецярбургскі савет рабочых дэпутатаў». Адным з выклікаў, з якім сутыкнулася Расія з пачаткам вайны, стала блакада, арганізаваная Цэнтральнымі дзяржавамі. Пасля ўступлення Турцыі на баку Цэнтральных дзяржаў у кастрычніку 1914 года, Расія была пазбаўлена асноўных гандлёвых маршрутаў праз тэрыторыю Турцыі, у той час калі Германія заблакавала Балтыйскае мора. Блакада ўскладняла ў тым ліку і ваенны імпарт. Сама ж Германія навырабляла вялікую колькасць боепрыпасаў, змагаючыся пры гэтым на двух асноўных франтох.
Да пачатку 1917 года працяглая Першая сусветная вайна моцна абгастрыла становішча ў Петраградзе. Ваенная гіперінфляцыя прывяла да таго, што вытворцы пачалі ў масавым парадку прытрымліваць хлеб, спадзеючыся на яшчэ большае павелічэнне цэн. Як паказвае даследчык Сяргей Няфёдаў да канца 1916 года традыцыйная рыначная сістэма забеспячэння гарадоў пачала развальвацца, царскі ўрад пачаў рабіць першыя спробы арганізаваць харчразвёрстку. 8 верасня 1916 года Мікалай II зацвердзіў палажэнне Савета міністраў аб крымінальнай адказнасці гандляроў і прамыслоўцаў «за ўзвышэнне ці паніжэнне коштаў на прадметы харчавання альбо неабходнай патрэбы»[2].
Гісторык-даследчык лютаўскіх падзей 1917 года, іх сучаснік Сяргей Мельгуноў у сваім даследаванні сцвярджаў, што пастулат пра голад як чыннік рэвалюцыі, які меркаваўся, з'яўляецца няжыццяздольным[3]. З іншага боку, даследчык Няфёдаў сцвярджаў процілеглае і прывёў падрабязны эканамічны аналіз механізму ўзнікнення перабояў у забеспячэнні з прычыны ваеннай гіперінфляцыі[4]. Самі ж улады Петраграда, у асобе генерала Сяргея Хабалава і кіраўніка гораду Аляксандра Балка, ацэньвалі запасы хлеба ў Петраградзе на момант пачатку рэвалюцыі як дастатковыя. Даследчык Рычард Пайпс далучаецца да гэтай ацэнцы, аднак таксама паказвае на ваенную гіперінфляцыю і перабоі ў забеспячэнні Петраграда палівам.
У Петраградзе пачаліся паўстанні. У лютым 1917 года на вуліцах з'явіўся натоўп з надпісамі на плакатах «Далоў вайну». Цяжкія страты падчас вайны таксама ўмацоўвалі думкі, што цар Мікалай II не быў прыдатным да кіравання. Да 1917 года страты Расійскай імперыі ў Першай сусветнай вайне дайшлі да 2,5 млн загінуўшых салдат (забітых у баі, зніклых без вестак, якія памерлі ад ран і хвароб, якія памерлі ў палоне) і да 1 млн грамадзянскіх асоб. Вайна моцна абясцэніла чалавечае жыццё, зрабіўшы звыклай гібель мільёнаў людзей. За ўсю гісторыю Расіі ўпершыню была набрана на мабілізацыі велізарная армія, праз якую прайшлі да 15 млн чалавек з 175-мільённага насельніцтва. 80—90 % мабілізаваных салдат склалі сяляне, у тым ліку якія прыйшлі ў войска са сваімі ўяўленнямі пра «зямлю і волю». Частку арміі склалі кадравыя завадскія працоўныя, мабілізаваныя ў 1914—1916 гадах і замененыя на заводах выхадцамі з вёсак.
У кастрычніку 1916 года дырэктар Дэпартамента паліцыі міністэрства ўнутраных спраў Васільеў прадставіў даклад аб настроях насельніцтва на месцах, які паказваў, што «асноўнай прычынай азлаблення называецца жахлівая дарагоўля», у абедзвюх сталіцах «апазіцыйнасць настрояў» нашмат пераўзыходзіла ўзровень 1905 года, што можа прывесці да ўспышкі ў сталіцах «буйных беспарадкаў чыста стыхійнага характару». У той жа час начальнік Кранштацкага гарнізона дакладваў, што ў выпадку беспарадкаў на войскі разлічваць нельга з прычыны іх ненадзейнасці[4]. Жаўнеры падвяргаліся шэрагу зневажальных абмежаванняў: ім дазвалялася перасоўвацца ў трамваях толькі на падножках, у тэатрах не дазвалялася сядзець побач з афіцэрамі. З 1915 года ў арміі былі адноўлены цялесныя пакаранні ў выглядзе лупцоўкі розгамі[5], сярод афіцэраў быў распаўсюджаны зварот на «ты» да салдат і рукапрыкладства.
Генерал Дзмітрый Дубенскі, які ў лютым 1917 года знаходзіўся ў царскай свіце ў якасці афіцыйнага гістарыёграфа, адзначаў, што «былі такія батальёны, якія мелі па 12—15 тысяч чалавек. Усе яны змяшчалася ў скучаным выглядзе ў казармах, дзе людзі размяшчаліся для сну ў два-тры і чатыры ярусы. Назіраць за такімі часткамі станавілася цяжка, не хапала афіцэраў, і магчымасць прапаганды існавала поўная. У сутнасці гэтыя запасныя батальёны зусім не былі прэабражэнаўцамі, сямёнаўцамі, егерамі і гэтак далей. Ніхто з маладых салдат не быў яшчэ ў палках, а толькі навучаўся, каб потым патрапіць у шэрагі таго ці іншага гвардзейскага палка і атрымаць дух, фізіяномію часткі і ўвабраць яе традыцыі. Многія з салдат запасных батальёнаў не былі нават прыведзены да прысягі. Вось чаму гэты малады кантынгент так званых гвардзейскіх салдат не мог быць трывалым і, выйшаўшы 24, 25 і 26 лютага на ўціхамірванне беспарадкаў, захістаўся і затым пачаўся бессэнсоўны і бязлітасны салдацкі бунт»[6].
Акрамя таго, частка салдат і матросаў складалі мабілізаваныя працоўныя, у тым ліку тыя, хто раней удзельнічалі ў рэвалюцыйнай дзейнасці; у першую чаргу гэта адносілася да Кранштацкай ваенна-марской базы, а таксама да ваенна-марской базы ў Гельсінгфорсе. Умовы вайсковай службы ў Кранштаце былі цяжкімі і суправаджаліся зневажальнымі абмежаваннямі ніжніх чыноў, напрыклад, матросам забаранялася хадзіць па ўсходнім баку галоўнай вуліцы, ля ўваходу на Кацярынскі бульвар змяшчалася шылда, якая забараняла ўваход «сабакам, салдатам і матросам»[7].
Хваляванні ў войску і на флоце пачаліся задоўга да 1917 года. Гэтак 19 кастрычніка 1915 года збунтаваўся стаяўшы на гэльсынгфорскім рэйдзе лінкор «Гангут», 2 мая 1916 года адзначаны першы выпадак адмовы казакоў разганяць натоўп. Як адзначае даследчык Няфёдаў, у кастрычніку 1916 года адбыліся бунты салдат на размеркавальных пунктах у Гомелі і Крэменчуге, 17 кастрычніка салдаты 181-га палка далучыліся да натоўпу рабочых Выбаргскага раёна Петраграда, 29 кастрычніка 1916 года выкліканыя для разгону страйку салдаты замест рабочых адкрылі агонь па паліцыі. Французскі пасол у Петраградзе Марыс Палеалог у сваім рапарце французскаму знешнепалітычнаму ведамству адзначыў гэты інцыдэнт, як «вельмі паказальны», і заяўвіў, што «… у выпадку паўстання нельга разлічваць на войска… мы павінны ўжо цяпер прадбачыць банкруцтва нашай саюзніцы [Расіі] і зрабіць з гэтага ўсе неабходныя высновы».
Апошняй кропляй стала зачыненне 21—22 лютага ўладамі найбуйнейшага ў Петраградзе Путылаўскага завода — працоўныя паспрабавалі падняць страйк, нягледзячы на тое, што завод з пачаткам вайны быў нацыяналізаваны, а страйкі на дзяржаўных ваенных заводах строга забараняліся. З-за гэтага інцыдэнту на вуліцы былі выкінуты 36 тысяч пакрыўджаных рабочых. Настрой петраградскіх рабочых быў выбуханебяспечным: гэтак, 8 лютага путылаўскмя працоўныя закідалі паліцыю жалезнымі абломкамі і кавалкамі дзындры.
Лютаўская рэвалюцыя
правіць23 лютага, ці па новаму стылю 8 сакавіка, 1917 года, у «Міжнародны жаночы працоўны дзень», у Петраградзе пачалася дэманстрацыя жанчын-працаўніцаў Неўскай ніткавай мануфактуры, якія патрабавалі ліквідаваць перабоі ў забеспячэнні Петраграда хлебам і вярнуць з фронту мужоў. Мяркуючы па ўсім, забастоўка ўзнікла стыхійна; бальшавік Васілій Каюраў, які непасрэдна курыраваў гэту мануфактуру, у сваіх успамінах паведамляў, што 22 лютага «параіў» ўстрымацца ад страйку, бо для яго «не было падставы»[8]. Да дэманстрацыі далучыліся працоўныя Путылаўскага завода, 22 лютага ўсе пагалоўна ў складзе 36 тыс. чалавек звольненыя за страйк. Натоўп запоўніў Сампсаніеўскі праспект. Дзякуючы «зняццю» суседніх фабрык і заводаў страйк разрастаўся, да 24 лютага да 170 тыс. рабочых, да 28 лютага да 240 тыс. рабочых[8].
24 лютага камандуючы Петраградска ваеннай акругай генерал Сяргей Хабалаў заяўвіў, што «за апошнія дні водпуск мукі ў пякарні для выпечкі хлеба ў Петраградзе робіцца ў тым жа аб'ёме, што і раней. Недахопу хлеба ў продажы не павінна быць. Калі ж у некаторых крамах хлеба іншым не хапіла, то таму, што многія, асцерагаючыся недахопу хлеба, куплялі яго ў запас на сухары. Жытняя мука маецца ў Петраградзе ў дастатковай колькасці. Падвоз гэтай мукі ідзе бесперапынна». Аднак пасля гэтага дэманстрацыі на змяншэнне не пайшлі: на Неўскім праспекце, Ліцейным праспекце, Садовай вуліцы і Знаменская плошчы з'явіліся велізарныя натоўпы, а 12 гадзіны дня Петраградскі кіраўнік гораду Балк паведамляў генералу Хабалаву, што паліцыя «не ў стане спыніць рух і навалу народа».
Як відаць, першай ахвярай рэвалюцыі становіцца прыстаў Крылоў, забіты казаком 25 лютага а 3 гадзіны дня пры спробе разагнаць рэвалюцыйны натоўп[9], што сабраўся на Знаменскай плошчы на вялікі мітынг каля помніка Аляксандру III. Даследчык Каткоў указвае, што прыстаў Крылоў спрабаваў пражскочыць скрозь натоўп, каб сарваць чырвоны сцяг, аднак казак нанёс яму некалькі шабельных удараў, а дэманстранты дабілі Крылова лапатай. Каткоў таксама паказвае, што ў Крылова стралялі з казачай вінтоўкі, аднак пры выкрыцці агнястрэльных раненняў не было выяўлена. Мяркуючы па данясенням генерала Хабалава цару, зробленыя 25 лютага ў 17:30, у той жа дзень, акрамя прыстава Крылова, яшчэ «чатыры чыны паліцыі атрымалі паранені», і таксама «раніцай паліцмайстару Выбаргскага раёна зламалі руку і нанеслі ў галаву рану тупой прыладай».
На Выбаргскім боку з'явіліся барыкады з тэлеграфных слупоў і трамвайных вагонаў. У той жа дзень генерал Хабалаў атрымаў загад цара «неадкладна спыніць беспарадкі, недапушчальныя ў цяжкі час вайны з Германіяй і Аўстрыяй». Кіруючыся гэтым загадам, генерал Хабалаў патрабаваў ад рабочых у тэрмін да 28 лютага скончыць страйкі, пагражаючы ў адваротным выпадку адпраўкай іх на фронт. У ноч з 25 на 26 лютага паліцыя правяла масавыя арышты сацыялістаў, да ста чалавек, але на падзеі гэта ніяк не паўплывала.
26 лютага ўзбунтавалася 4-я рота рэзервовага батальёна лейб-гвардыі Паўлаўскага палка, які ўдзельнічаў у разгонах дэманстрацый. Адбылася перастрэлка салдат Паўлаўскага палка з паліцыяй, і з уласнымі афіцэрамі[10]. Бунт быў падаўлены сіламі Праабражэнскага палка. Камендант Петрапаўлаўскай крэпасці адмовіўся прыняць усіх салдат, якія ўдзельнічалі ў бунце, заявіўшы, што ў яго недастаткова месца. Былі арыштаваныя толькі 19 завадатараў, з ліку салдат палка 21 чалавек дэзэртаваў са зброяй у руках.
У той жа дзень, 26 лютага, царскі ўрад сабраўся на пасяджэнне, на якім абмеркаваў сітуацыю, якая склалася ў сталіцы, і пастанавіў увесці ў Петраградзе стан аблогі. Аднак уладам не атрымалася нават расклеіць у горадзе паведамленні аб стане аблогі, бо яны неадкладна зрываліся рэвалюцыянерамі. Увечары 26 лютага старшыня Дзярждумы Міхаіл Радзянка атрымаў царскі ўказ аб роспуску Дзярждумы з 26 лютага; ўказ афіцыйна быў апублікаваны 27 лютага.
27 лютага ўзбунтавалася таксама вучэбная каманда рээзрвовага батальёна лейб-гвардыі Валынскага палка, якая да гэтага ўдзельнічала ў разгонах. Падчас разгонаў дэманстрацый гэтая каманда знаходзілася пад магутным ціскам рабочых, у тым ліку жанчын, якія ўгаворвалі «не страляць у сваіх». Асноўным «завадатарам» бунту фактычна стаў унтэр-афіцэр, старэйшы фельдфебель Цімафей Кірпічнікаў, адкліканы ў Петраград з фронту пасля ранення[11]. Паводле словах самога Кірпічнікава «публіка акружыла нас ззаду, ідучы на нас яны крычалі: „Салдацікі, не страляйце“… я ў той час, што называецца, ачмурэў. Думаю: страляць — загіну, не страляць — загінуў». Узбунтаваўшаяся вучэбная каманда забіла свайго камандзіра, капітана Лашкевіча, пасля чаго бунт распаўсюдзіўся на ўвесь полк, паўсталыя салдаты на ўзор бастуючых рабочых пачалі «здымаць» суседнія часткі, змушаючы іх таксама далучыцца да паўстання: праабражэнскі полк, літоўскі полк, сапёрны батальён і іншыя. Натоўп рэвалюцыйных салдат прасунуўся па Кірачнай вуліцы, разграміўшы казармы жандармскага дывізіёна і школу прапаршчыкаў інжынерных войскаў.
Сацыяльна-эканамічныя працэсы
правіцьРэвалюцыя ў Расіі адбылася на фоне шэрагу сацыяльных, эканамічных і палітычных працэсаў, некаторыя з якіх ішлі ў краіне ўжо не адно стагоддзе. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года зусім не прывяла да імгненнага вырашэння ўсіх расійскіх праблем. Тыя, што ішлі дагэтуль працэсы, не спыніліся.
Дэмакратызацыя войска
правіцьПадчас Лютаўскай рэвалюцыі Петрасавет выдаў Загад № 1, першапачаткова прызначаўшыся толькі для салдат-паўстанцаў Петраградскага гарнізона, аднак стыхійна распаўсюдзіўся па ўсёй арміі. Фактычная адмена ў дзеючай арміі адзінаначалля («дэмакратызацыя войска») прывяла замест чаканай часткай лібералаў і сацыялістаў павышэння яе боегатоўнасці — да нарастанню анархіі ў выглядзе адмоў салдат ісці ў наступ і самасуды над афіцэрамі, адбываецца велічэзны рост дэзертырства. У якасці барацьбы з развалам ужо з красавіка 1917 года разгортваецца рух «ўдарных частак», якія таксама зваліся «рэвалюцыйнымі», «штурмавым», «часткамі смерці», паралельна з салдацкімі арганізацыямі пачынаюць фарміравацца афіцэрскія арганізацыі.
Зямельнае пытанне
правіцьБурны рост насельніцтва ў часы валадарання Мікалая II павялічыў лішак працоўнай сілы ў вёсцы. Лютаўская рэвалюцыя прывяла да таго, што сяляне пачалі масавыя самазахопы зямель на ўзор рэвалюцыі 1905 года, а слабы і сумніўны Часовы ўрад аказаўся не ў стане ім перашкодзіць. Не атрымліваючы тавараў з горада, сяляне сустракалі вельмі варожа першыя спробы ўвядзення ў краіне харчразвёрсткі, упершыню пачатыя яшчэ царскім урадам у снежні 1916 года, і працягнутыя Часовым урадам у 1917 годзе. Правал харчразвёрсткі працягваў пагаршаць становішча як у гарадах, працоўныя страйкі, падзенне прадукцыйнасці працы ў тым ліку з-за недаядання, і ў арміі. Фактычны пачатак «чорнага перадзелу» зямлі падштурхнуў сялянскае па сваім складзе войска да дэзертырства. Яшчэ адным фактарам, які прывёў да дэзертырства, стаў прагрэсавальны развал забеспячэння арміі; да снежня 1917 года на Заходнім фронце пачаўся голад.
Дэградацыя эканомікі
правіцьЧасовы ўрад не здолеў вырашыць і харчовую праблему, якая абгастрылася ў 1916 годзе. Спробы ўвесці прымусовую харчразвёрстку праваліліся з-за супраціву памешчыкаў і сялянскіх абшчын. У сакавіку 1917 года ўводзяцца карткі на хлеб з нормай у 1 фунт хлеба на чалавека ў суткі, да верасня 1917 года норма ў Петраградзе і Маскве скарачаецца да паўфунта, значныя перабоі з пастаўкамі хлеба назіраліся ў гэты час і на фронце. Недахоп фуражу для коней абмежаваў дзеянні кавалерыі і коннай артылерыі. 29 сакавіка 1917 года Часовы ўрад увёў «хлебную манаполію», працягваючы распачатыя ў канцы 1916 года спробы царскага ўрада перайсці да прымусовай харчразвёрсцы. Гэтыя спробы таксама скончыліся правалам: у цэлым да ліпеня 1917 года план быў выкананы толькі на 60 %. План па хлебазагатоўкам за ліпень—жнівень 1917 года быў выкананы ўжо на 40 %. У першую чаргу хлеб паступаў на фронт, усё больш абгастраючы становішча ў гарадах.
Паралельна нарастаў крызіс у прамысловасці: велізарныя ваенныя выдаткі і чыгуначны крызіс пагоршыўся дэзарганізацыяй вытворчасці, выкліканай рэвалюцыйнай дзейнасцю рабочых. Яшчэ да рэвалюцыі перакрыцце паставак імпартнай сыравіны выклікала ў 1914—1915 гадах паліўны крызіс, бо частка вуглю пастаўлялася з Брытаніі праз Балтыйскае мора, якое было заблакавана Германіяй. З пачаткам вайны прамысловасць пачала выпрабоўваць цяжкасці з пастаўкамі сыравіны, у сувязі з тым, што чыгунка была занята ў першую чаргу ваеннымі перавозкамі, пераходам большасці заводаў на абаронныя заказы, мабілізацыя рабочых на фронт.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі гэтыя праблемы толькі пагоршыліся, суправаджаючыся падзеннем прадукцыйнасці працы. Падзенне прадукцыйнасці працы адзначалася ўжо з 1914—1915 гадах у сувязі з непрадуманай мабілізацыяй найбольш вопытных рабочых, і заменай іх меней дасведчанымі і кваліфікаванымі. Пасля перамогі рэвалюцыі да таго ж прыкметна знізілася вытворчая дысцыпліна; як адзначаў Мікалай Галавін у сваёй фундаментальнай працы «Ваенныя намаганні Расіі ў сусветнай вайне», кіраўнічы і тэхнічны персанал быў затэрарызаваны працоўнымі, і не мог іх кантраляваць. Падзенне прадукцыйнасці працы ў маскоўскай металаапрацоўчай прамысловасці да красавіка 1917 года склала 32 %, петраградскай прамысловасці — на 20 %, здабыча вуглю ў Данбасе да ліпеня 1917 года скарацілася на 30 %. Да лета 1917 года зачынілася каля 20 % петраградскіх заводаў, у цэлым у прамысловасці назіралася падзенне ў 20—30 %. Усяго да ліпеня было зачынена 568 петраградскіх фабрык і заводаў, звольнена каля 104 тысяч рабочых.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Орландо Файджес, Народная трагедия, стр.370
- ↑ «Отечественные записки. 1917». Журнал «Родина».
- ↑ Мельгунов, С. П. «Мартовские дни 1917 года» предисловие Ю. Н. Емельянова. — М.: Айрис-пресс, 2008. — 688 с.+ ВКЛ. 8 с. — (Белая Россия). ISBN 978-5-8112-2933-8, стр. 40
- ↑ а б Нефёдов С. А. «Первая мировая война и февральская революция 1917 года. Механизм брейкдауна в условиях войны» Архівавана 13 сакавіка 2012.
- ↑ Деникин А. И. «Очерки русской смуты». Глава 2. Старая армия перед революцией
- ↑ «Отречение Николая II. Воспоминания очевидцев». Красная газета; 1990. ISBN 5‑265‑01684‑8
- ↑ «История Кронштатской крепости» Архівавана 4 кастрычніка 2013.. Петербург-Петроград-Ленинград-Санкт-Петербург
- ↑ а б Георгий Катков. «Февральская революция». Часть III. Глава 10. Петроградское восстание.
- ↑ Спиридович А. И. «Великая война и февральская революция». Книга 3, глава 31.
- ↑ Курлов П. Г. «Гибель Императорской России».
- ↑ «Передача „Культурный слой“. Восемь дней в феврале. Площадь Восстания».
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Russian Revolution of 1917