Паўстанне Чэхаславацкага корпуса

Паўстанне Чэхаславацкага корпуса — ўзброены контррэвалюцыйны выступ чэхаславацкіх войскаў, якія знаходзіліся ў Савецкай Расіі, справакаваны прадстаўнікамі Антанты.

Паўстанне Чэхаславацкага корпуса
Чэхаславацкі корпус ва Уладзівастоку
Чэхаславацкі корпус ва Уладзівастоку
Дата 17 мая 1918 - 7 лютага 1920
Месца Паволжа, Урал, Сібір
Прычына Патрабаванне савецкага ўрада перадачы яму значнай часткі зброі Чэхаславацкага корпуса
Вынік Перамога РСФСР, Белая эміграцыя
Праціўнікі
РСФСР Сцяг Чэхіі Чэхаславацкія легіёны
Камандуючыя
Міхаіл Мураўёў
Іаакім Вацэціс
Сяргей Каменеў
Аляксандр Самойла
Сцяг Чэхіі Ян Сыравы
Сцяг Чэхіі Радала Гайда
Сцяг Чэхіі Станіслаў Чэчак
Сцяг Чэхіі Уладзімір Шокараў
Сілы бакоў
РСЧА Сцяг Чэхіі Чэхаславацкі корпус
(40 000 чалавек)
Страты
больш за 5000 чалавек забіта
каля 3800 чалавек арыштавана
Сцяг Чэхіі каля 4000 забіта і прапала без вестак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

Чэхаславацкія часці былі сфарміраваны ў Расіі падчас Першай сусветнай вайны, у 19141918 з ваеннапалонных аўстра-венгерскай арміі і рускіх падданых чэшскай нацыянальнасці. У чэрвені 1917 2 стралковыя дывізіі былі зведзены ў Чэхаславацкі корпус, які дыслакаваўся ва Украіне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 пад уплывам прадстаўнікоў Антанты камандаванне корпуса праводзіла сярод салдат антысавецкую прапаганду, абвясціла корпус часткай французскай арміі і запатрабавала ад Савецкага ўрада адпраўкі яго ў Заходнюю Еўропу. У 2-й палове сакавіка 1918 г. асноўныя сілы корпуса пакінулі Украіну; засталіся толькі чэхаславацкія інтэрнацыяналісты, якія змагаліся супраць аўстра-германскіх захопнікаў у шэрагах Чырвонай Арміі. 26 сакавіка 1918 г. мясцовыя савецкія ўлады прынялі рашэнне аб эвакуацыі чэхаславацкіх войскаў праз Уладзівасток пры ўмове здачы асноўнай часткі ўзбраення мясцовым Саветам. Аднак на нарадзе ў Чалябінску 14 мая камандавання корпуса, прадстаўнікоў Антанты і правых эсэраў было вырашана падняць мяцеж. Салдатам абвясцілі, што савецкі ўрад нібыта загадаў спыніць эшалоны, раззброіць салдат і заключыць іх у лагеры ваеннапалонных; камандаванне корпуса заклікала салдат прабівацца ва Уладзівасток сілай зброі. Да канца мая эшалоны з чэхаславацкімі войскамі (колькасць да 45 тыс. чал.) расцягнуліся па ўсёй Сібірскай чыгуначнай магістралі ад станцыі Рцішчава (раён Пензы) да Уладзівастока, гэта значыць на працягу каля 7000 км.

Храналогія падзей правіць

25 мая мяцеж пачаўся ў Марыінску, 26 — у Чалябінску, пасля чаго чэхаславацкія войскі і эсэра-белагвардзейскія атрады захапілі Новамікалаеўск (26 мая), Пензу (29 мая), Сызрань (30 мая), Томск (31 мая), Омск (7 чэрвеня), Самару (8 чэрвеня), Красноярск (18 чэрвеня), а затым, перайшоўшы ў наступ сумесна з белагвардзейскімі атрадамі, занялі Уфу (5 ліпеня), Сімбірск (22 ліпеня), Екацярынбург (25 ліпеня) і Казань (7 жніўня), дзе быў захоплены залаты запас. Гэта паўстанне паклала пачатак новаму этапу Грамадзянскай вайны і спрыяла значнаму пашырэнню яе маштабаў і ўзмацненню сіл контррэвалюцыі. Мяцеж суправаджаўся масавымі арыштамі і карамі савецкіх і партыйных работнікаў, рэвалюцыйных рабочых і сялян. На захопленай тэрыторыі чэхі ліквідавалі органы Савецкай улады і садзейнічалі стварэнню контррэвалюцыйных урадаў (у Самары — «Камуч», у Екацярынбургу — кадэцка-эсэраўскі «Уральскі ўрад», у Омску — «Часовы Сібірскі ўрад»). У ліпені 1918 савецкія войскі ў Паволжы былі аб'яднаны ва Усходні фронт. У жніўні 1918 прасоўванне чэхаславацкіх і эсэра-белагвардзейскіх войскаў было спынена, а ў верасні савецкія войскі перайшлі ў наступ, вызвалілі Казань, Сімбірск, у кастрычніку — Самару і Сызрань, у лістападзе — Уфу і Чалябінск. Ваенныя няўдачы і падпольная праца камуністаў выклікалі раскладанне чэхаславацкіх войскаў, якія ў лістападзе-снежні 1918 адмовіліся ваяваць на баку белагвардзейцаў і былі адведзены з фронту (выкарыстоўваліся калчакаўцамі для аховы чыгункі). З 2-й паловы 1919 г. у сувязі з адступленнем калчакаўскай арміі чэхаславацкія часці адыходзілі на ўсход.

Вынікі правіць

7 лютага 1920 на станцыі Куйтунен камандаванні Чырвонай Арміі і чэхаславацкага корпуса падпісалі пагадненне аб перамір'і, якое гарантавала часткам корпуса адыход на Далёкі ўсход і эвакуацыю. Увесну 1920 чэхаславацкія войскі засяродзіліся ва Уладзівастоку, а затым былі паступова эвакуіраваны з Расіі.

Літаратура правіць

  • С. Н. Семанов. Ленин В. И., Военная переписка 1917—1922 гг., М., 1966; История Гражданской войны в СССР, т. 3, М., 1957; Клеванский А. Х., Чехословацкие интернационалисты и проданный корпус, М., 1965.
  • PRECLÍK, Vratislav. Masaryk a legie, váz. kniha, 219 str., vydalo nakladatelství Paris Karviná, Žižkova 2379 (734 01 Karviná) ve spolupráci s Masarykovým demokratickým hnutím, 2019, ISBN 978-80-87173-47-3, str. 66 - 83