Новасібірск
Новасібірск (руск.: Новосибирск, да 1926 года — Нова-Нікалаеўск) — трэці па колькасці насельніцтва горад Расіі, найбуйнейшы горад яе азіяцкай часткі, адміністрацыйны цэнтр Сібірскай федэральнай акругі, Новасібірскай вобласці і Новасібірскага раёна (у склад апошняга не ўваходзіць), цэнтр Заходне-Сібірскага эканамічнага раёна. Горад абласнога значэння, утварае муніцыпальнае ўтварэнне горад Новасібірск са статусам гарадской акругі. Месца знаходжання Паўнамоцнага прадстаўніцтва Прэзідэнта РФ у Сібірскай федэральнай акрузе, прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, Пятага апеляцыйнага суда агульнай юрысдыкцыі і Касацыйнага ваеннага суда.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Цэнтр Новасібірскай агламерацыі. Найбуйнейшы гандлёвы, дзелавы, культурны, транспартны, адукацыйны і навуковы цэнтр Сібіры.
Заснаваны ў 1893 годзе, статус горада атрымаў 28 снежня 1903 (10 студзеня 1904) года. Насельніцтва — 1 635 338 чалавек (2023), самы шматнаселены горад азіяцкай часткі Расіі і самае вялікае ў Расіі муніцыпальнае ўтварэнне — горад без статусу суб’екта Расійскай Федэрацыі.
Размешчаны на абодвух берагах ракі Об побач з Новасібірскім вадасховішчам, утвораным на Обі, перагароджанай плацінай Новасібірскай ГЭС. Тэрыторыя горада — 502,7 км².
Гісторыя
правіцьУзнік у 1893 годзе як Новая вёска разам з будаўніцтвам чыгуначнага маста цераз р. Об, пры правядзенні Транссібірскай магістралі. У 1894 годзе Новая вёска перайменавана ў пасёлак Аляксандраўскі, а ў 1895 годзе — у пасёлак Нованікалаеўскі, пераўтвораны ў снежні 1903 года (па новым стылі — у студзені 1904 года) у горад Нованікалаеўск Томскай губерні. У 1902 годзе ў чыгуначным дэпо была створана першая сацыял-дэмакратычная група. Савецкая ўлада ў горадзе абвешчана 13 (26) снежня 1917 года. 26 мая 1918 года ўлада ў Нованікалаеўску перайшла ў рукі белагвардзейскага ўрада, а 18 лістапада 1918 — калчакоўцаў. 14 снежня 1919 года горад заняты Чырвонай Арміяй. У 1921-25 гадах — цэнтр Нованікалаеўскай губерні, з 1925 — акруговы горад Сібірскага краю. З 1930 года Новасібірск — цэнтр Заходнесібірскага краю, з 1937 — Новасібірскай вобласці У 1930-я гады Новасібірск ператварыўся ў буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 у горадзе былі размешчаны многія прамысловыя прадпрыемствы і насельніцтва, эвакуіраваныя з заходніх раёнаў СССР.
Прамысловасць
правіцьНовасібірск — адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Заходняй Сібіры. Звышвысокая канцэнтрацыя прамысловай вытворчасці; тры чвэрці ўсёй прамысловай прадукцыі Новасібірскай вобласці вырабляецца ў горадзе. Інстытут тэрытарыяльнага планавання «Урбаніка» ў 2013 годзе ацаніў агульны аб’ём прамысловай вытворчасці горада ў 158,3 млрд рублёў, змясціўшы Новасібірск на 43 месца ў рэйтынгу прамысловых гарадоў Расіі. Аснову прамысловага сектара горада складаюць каля 230 буйных і сярэдніх у асноўным высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Вядучымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца энергетыка, газазабеспячэнне, водазабеспячэнне, металургія, металаапрацоўка, машынабудаванне, на іх долю прыпадае 94 % усёй прамысловай вытворчасці горада.
Найбуйнейшымі прамысловымі кампаніямі горада з’яўляюцца: Рэгіянальныя электрычныя сеткі, Новасібірскі завод хімканцэнтратаў (атамная прамысловасць), Сібірская харчовая кампанія, камбінат паўфабрыкатаў «Сібірскі Гурман», кампанія «Праксіма», птушкафабрыка «Кастрычніцкая», КДВ Новасібірск (харчовая прамысловасць), Элсіб, НДІ вымяральных прыбораў — Новасібірскі завод ім. Камінтэрна (машынабудаванне, радыётэхніка), Новасібірскі прыладабудаўнічы завод (машынабудаванне), Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна (чорная металургія), завод «Ферум» (чорная металургія), Новасібірскі патронны завод, ВПК-Ойл, Сібіяр (хімічная і нафтахімічная прамысловасць), завод «Экран» (шкляная прамысловасць), Газпрам міжрэгіёнгаз Новасібірск (размеркаванне і рэалізацыя газу), Новасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. Чкалава, Новасібірскі афінажны завод.
Насельніцтва
правіць
|
Адукацыя
правіць- Новасібірская дзяржаўная кансерваторыя імя М. І. Глінкі
- Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Новасібірскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- Новасібірскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт
- Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Новасібірскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
- Новасібірскі дзяржаўны тэатральны інстытут
- Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
- Новасібірскі хіміка-тэхналагічны каледж імя Дз. І. Мендзялеева
- Сібірскі дзяржаўны ўніверсіэт воднага транспарту
- Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
Культура
правіцьМузеі
правіць- Новасібірскі дзяржаўны краязнаўчы музей
- Новасібірскі дзяржаўны мастацкі музей
- Новасібірскі музей чыгуначнай тэхнікі
Тэатры
правіць- Новасібірскі тэатр оперы і балета
- Новасібірскі абласны тэатр лялек
- Новасібірскі музычны тэатр
- Стары дом (тэатр, Новасібірск)
- Чырвоная паходня
Кінатэатры
правіцьУ горадзе больш за 20 дзеючых кінатэатраў, найстарэйшымі з якіх з’яўляюцца кінатэатр ім. У. Маякоўскага (1923 год, раней называўся «Раскіно» і «Саўкіно»), «Перамога» (1926 год — «Пралеткіно» і «Кастрычнік»), «Аўрора», «Гарызонт». Ёсць залы з падтрымкай стэрэафільмаў. У горадзе працуе кінатэатр «Сінема Парк» з залай IMAX і IMAX 3D, а таксама кінатэатры з падтрымкай тэхналогіі 4D.
Транспарт
правіцьЗ Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн, Новасібірскі трамвай, Новасібірскі аўтобус і Новасібірскі тралейбус.
У горадзе ёсць 3 аўтамабільныя масты цераз Об — Дзімітраўскі, Акцябрскі, Бугрынскі. Дадатковая пераправа — цераз плаціну ОбГЭС. Вядзецца будаўніцтва чацвёртага моста ў створы вуліц Іпадромскай і Станцыйнай (групай «ВІС»[17][18]). У Новасібірскім раёне каля пасёлка Мочышча знаходзіцца паўночны мост праз Об, ён выкарыстоўваецца транзітным транспартам і жыхарамі Новасібірска для выезду з горада. У межах горада размешчаны 2 вялікія аўтамабільныя масты цераз раку Іня.
Спорт
правіцьСлавутасці
правіць- Сабор Аляксандра Неўскага (Новасібірск)
- Сабор Праабражэння Гасподняга (Новасібірск)
- Троіца-Уладзімірскі сабор
- Стокватэрны дом
- Дом артыстаў (Новасібірск)
- Дом грузчыкаў (Новасібірск)
- Дом купца Крукава
- Дом Сацземляробства (Новасібірск)
- Новасібірскі заапарк
- Новасібірскі цырк
- Палац культуры імя Чкалава (Новасібірск)
- Цэнтральны сібірскі батанічны сад
- Паліклініка №1 (Новасібірск)
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў
- Любоў Пятроўна Баннава (нар. 1953) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Георгіевіч Булатаў
- Людміла Аляксандраўна Жлоба (нар. 1947) — беларускі архітэктар.
- Алёна Ігараўна Заварзіна
- Андрэй Пятровіч Звягінцаў
- Альберт Канстанцінавіч Зензін (1940—1984) — беларускі архітэктар.
- Юрый Іванавіч Івашчанка (нар. 1943) — беларускі архітэктар.
- Валянцін Сяргеевіч Кароўкін
- Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, юрыст, гісторык. Доктар юрыдычных навук (2005), прафесар права (2001). Генерал-маёр (1994).
- Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў
- Уладзімір Дзмітрыевіч Маркаў (нар. 1936) — беларускі архітэктар.
- Андрэй Мукавозчык (нар. 1963) — беларускі калумніст.
- Васіль Васільевіч Нікіфараў
- Іосіф Мацвеевіч Панамароў (нар. 1936) — беларускі архітэктар.
- Андрэй Уладзіміравіч Панін
- Барыс Сямёнавіч Папоў (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Барысавіч Пушны
- Аляксей Іванавіч Сарокін (нар. 1938) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Леанідавіч Сахно (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ а б https://ngs.ru/text/politics/2024/04/16/73466840/
- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ (unspecified title) — 2016.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка — С. 361.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 459. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ а б Новосибирская область. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2009-2016 годов
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://wek.ru/doev-dmitrij-mytishhinskaya-xorda-odin-iz-masshtabnyx-infrastrukturnyx-proektov-v-sfere-transporta
- ↑ https://www.ridus.ru/doev-dmitrij-karera-upravlenca-402929.html
- ↑ https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
- ↑ Twinnings of Larnaka Праверана 14 жніўня 2018.
- ↑ http://admomsk.ru/web/en/city/international/russian#novosibirsk
- ↑ https://www.daejeon.go.kr/drh/DrhContentsHtmlView.do?menuSeq=1730
- ↑ https://www.daejeon.go.kr/english/EngSisterCities.do?menuSeq=7028
Літаратура
правіць- Новасібірск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новасібірск
- Афіцыйны сайт