Новасібірскае вадасховішча

Новасібірскае вадасховішча («Обскае мора») — вадасховішча на рацэ Об каля горада Новасібірск, якое ўзнікла пасля ўзвядзення плаціны Новасібірскай ГЭС у 1957—1959 гадах. Знаходзіцца на тэрыторыі Новасібірскай вобласці і Алтайскага краю. Гарады на берагах вадасховішча: Бердск, Камень-на-Обі, Новасібірск.

Новасібірскае вадасховішча
Від з Бердскага мыса
Каардынаты: 54°51′ пн. ш. 83°03′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Заходняя Сібір
Вышыня над узроўнем мора 113 м
Даўжыня 200 км
Плошча 1082 км²
Аб'ём 8,8 км³
Найбольшая глыбіня 25 м
Упадаюць Об, Бердзь
Выцякаюць Об
Новасібірскае вадасховішча (Расія)
Новасібірскае вадасховішча
Новасібірскае вадасховішча
Новасібірскае вадасховішча (Новасібірская вобласць)
Новасібірскае вадасховішча
Новасібірскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У выніку стварэння вадасховішча была цалкам затоплена цэнтральная гістарычная частка горада Бердск, а таксама некалькі вёсак Новасібірскай вобласці.

Плошча 1082 км ², аб’ём 8,8 км ³, даўжыня — каля 200 км, найбольшая шырыня — 22 км, найбольшая глыбіня — 25 м, зімой замярзае.

Астравы: Атаманаскі, Дзікі, Елбанскія астравы, Елбань, Каменны, Каменскі, Краснаярскі Барок, Чырвоны Яр, Лагуноў, Нечунаеўскі, Пічугоўскія, Палавінскі Барок, Сямізародны, Тань-Вань, Хахлоў Барок, Хранова, Шарапскі, Шляпаўскі, Шумскага кардона.

Обскае мора — месца актыўнага адпачынку і штогадовага правядзення спаборніцтваў па парусным спорце на Кубак Расіі і Кубак Обскага мора.

Літаратура

правіць
  • Новасібірскае вадасховішча // БЭ ў 18 тамах. Т.11, Мн., 2000, С.361

Спасылкі

правіць