Бердзь (руск.: Бердь) — рака, пераважна ў Новасібірскай вобласці Расіі, правы прыток Обі. Упадае ў Новасібірскае вадасховішча, падпор ад якога распаўсюджваецца на 40 км (да г. Іскіцім). Даўжыня 363 км, плошча басейна 8650 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Салаірскага кража. Працякае ў шырокай даліне; рэчышча звілістае. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні гадавы расход вады 45,8 м³/с (г. Іскіцім). Замярзае ў пачатку лістапада, адкрываецца ў сярэдзіне красавіка. У ніжнім цячэнні ракі — г. Бердск, г.п. Масляніна.

Бердзь
руск.: Бердь
Характарыстыка
Даўжыня
  • 363 км
Басейн 8 650 км²
Расход вады 45,8 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°16′01″ пн. ш. 85°21′17″ у. д.HGЯO
Вусце Новасібірскае вадасховішча
 • Каардынаты 54°40′59″ пн. ш. 83°15′14″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Новасібірскае вадасховішча
Краіна
Код у ДВР 13010200512115200004428
physical
Бердзь
Бердзь
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы