Троіца-Уладзімірскі сабор
Троіца-Уладзімірскі сабор (руск.: Тро́ице-Влади́мирский собор) — праваслаўны храм у Новасібірску. Належыць да Новасібірскай епархіі Рускай Праваслаўнай царквы. З’яўляецца падворкам Міхаіла-Архангельскага мужчынскага манастыра ў сяле Козіха.
Славутасць | |
Троіца-Уладзімірскі сабор | |
---|---|
54°59′05″ пн. ш. 82°49′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Novosibirsk Eparchy[d] |
Вышыня | 60 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | tsobor.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва пачалося ў 1999 годзе. Храм умяшчае 1500 чалавек, мае два ўзроўні (верхні галоўны храм у гонар роўнаапостальнага князя Уладзіміра і ніжні ў гонар Святой Тройцы). Вышыня храма 60 метраў (да верхняга пункта крыжа). Храм крыжова-купальны, шасціслупавы, трохгаловы з шасцю пасадамі.
24 жніўня 2013 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл асвяціў Троіцкі сабор. Падчас богаслужэння ў храме, акрамя святароў, знаходзілася мноства свецкіх людзей. У тым ліку губернатар Новасібірскай вобласці Уладзімір Гарадзецкі, былы губернатар Васіль Юрчанка, старшыня Заканадаўчага сходу Новасібірскай вобласці І. Г. Мароз, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Уладзімір Лягойда, ваенныя і розныя прадстаўнікі праваахоўных структур, дабрачынцы і тыя, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве храма.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |