Станіслаў Нічыпаравіч Князеў

Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (нар.6 лістапада 1948, г. Новасібірск, Расія) — беларускі дзяржаўны дзеяч, юрыст, гісторык. Доктар юрыдычных навук (2005), прафесар права (2001). Генерал-маёр (1994).

Станіслаў Нічыпаравіч Князеў
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]
12 верасня 2001 — 25 сакавіка 2003
Нараджэнне 6 лістапада 1948(1948-11-06) (76 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Дзейнасць тэорыя кіравання[d], права[2], гісторыя[2] і нацыянальная бяспека[d][2]
Месца працы
Ваенная служба
Род войскаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Юбілейны медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана»

Біяграфія

правіць

Скончыў Томскае ваеннае вучылішча сувязі (1969). З 1970 года ў органах дзяржаўнай бяспекі. Праходзіў службу ў розных падраздзяленнях ваеннай контрвыведкі Прыкарпацкай ваеннай акругі, групы Савецкіх войскаў у Германіі, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганістане. Узначальваў Упраўленне ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996 годзе перайшоў на працу ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 1998—2001 узначальваў яго. Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (2001), першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001—2003). Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003—2007), Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» (2011—2018). Дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2 верасня 2019 года — загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

Навуковыя інтарэсы: тэорыя кіравання; тэорыя і метадалогія дзяржаўнага кіравання; асновы ідэалогіі; тэорыя і практыка забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
  • Белорусская юридическая энциклопедия. В 4 т. Т. 2. ― Минск, 2009.