Міжнародны ўніверсітэт МІПСА

(Пасля перасылкі з МІТСО)

Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» («МІПСА», да лютага 1992 года — Вышэйшая школа прафсаюзнага руху Беларусі) — установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 15 сакавіка 1930 года[1].

Міжнародны ўніверсітэт МІПСА
(МІПСА)
Новый корпус МИТСО.jpg
Міжнародная назва International University "MITSO"
Дэвіз Усе збудзецца!
Заснаваны 1930
Рэктар Станіслаў Нічыпаравіч Князеў
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220118 Мінск, вул. Казінца, 21-3
Сайт mitso.by

ГісторыяПравіць

Навучальная ўстанова заснавана 15 сакавіка 1930 года як Вышэйшая школа прафсаюзнага руху. Гэта падзея з’яўляецца пачаткам вышэйшай прафсаюзнай адукацыі Беларусі і гісторыі ўніверсітэта.

У лютым 1992 года рашэннем Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі быў створаны Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.

30 чэрвеня 2011 года «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» перайменаваны ў Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»[2]. Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» з’яўляецца заснавальнікам міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір».

5 красавіка 2017 года была глава Мінабароны і Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам па інавацыйнай і навуковай працы[3].

СтруктураПравіць

Факультэты і інстытутыПравіць

  • Факультэт міжнародных эканамічных адносін і менеджменту
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
  • Навукова-даследчы інстытут працоўных і сацыяльных адносін

КафедрыПравіць

  • Кафедра эканомікі і менеджменту
  • Кафедра лагістыкі
  • Кафедра інавацыйнай эканомікі
  • Кафедра працоўнага i гаспадарчага права
  • Кафедра міжнароднага права
  • Кафедра замежных моў
  • Кафедра адвакатуры
  • Кафедра фізічнага выхавання
  • Кафедра інфармацыйных тэхналогій і вышэйшай матэматыкі
  • Кафедра маркетынгу
  • Кафедра прафсаюзнай працы і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

ФіліялыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць