Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

(Пасля перасылкі з Мінабароны Беларусі)

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністр абароны і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. Міністр уваходзіць у склад Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 20 студзеня 2020 года пасаду міністра займае Віктар Хрэнін[1].

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінабароны РБ
Выява лагатыпа
Геральдычны знак — эмблема Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Будынак МА РБ
Будынак МА РБ
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 20 сакавіка 1992
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220034, Мінск, вул. Камуністычная, д. 1
27°34′00,87″ пн. ш. 53°54′35,99″ у. д.HGЯO
Міністр Генерал-маёр Віктар Генадзевіч Хрэнін
Начальнік Генеральнага штаба Генерал-маёр Павел Мікалаевіч Муравейка
Сайт mod.mil.by
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 4 намеснікаў[2], дзяржаўнага сакратара Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь і загадчыкаў відамі ўзброеных сіл таксама ўхваляецца прэзідэнтам. Паседжанні калегіі праводзяцца раз у два месяцы ды з'яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці паловы членаў. Рашэнні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасцю галасоў прысутных.

З 2022 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Швейцарыі, Украіны і Японіі[3]. У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць міністэрства[4].

Будова

правіць

Цэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных упраўленняў, 2 упраўленняў, аднаго дэпартаменту, агентцтва і генеральнага штаба[5].

Служба

правіць

Поўнагадовыя грамадзяне мужчынскага пола ва ўзросце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасці вышэйшай адукацыі — цягам года. Найм на ваенную службу ажыццяўляецца з ліку поўнагадовых грамадзян, у тым ліку жаночага пола з 19 год, ва ўзросце да 35 год на пасады салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжання на службе для салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, малодшых і старшых афіцэраў, акрамя палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генерал-лейтэнантаў, генерал-маёраў — 55 гадоў, а для генерал-палкоўнікаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званні да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) дазваляецца рашэннямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званні палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэй — рашэннем прэзідэнта[6].

Мінулае

правіць

У снежні 1991 г. першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генерал-палкоўніка Пятра Чавуса[7]. Аднак толькі 20 сакавіка 1992 г. урад ухваліў Пастанову аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 1992 г. Вярхоўны Савет ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 снежня 1992 г. — ваенную дактрыну[8].

Міністры

правіць
# Фота Прозвішча Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Кіраўнік дзяржавы
1   Пётр Рыгоравіч Чавус Снежань 1991 Красавік 1992 Станіслаў Шушкевіч
2   Павел Паўлавіч Казлоўскі Красавік 1992 Ліпень 1994 Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
3   Анатоль Іванавіч Касценка 28 ліпеня 1994 6 чэрвеня 1995 Аляксандр Лукашэнка
4   Леанід Сямёнавіч Мальцаў 10 кастрычніка 1995 1 лістапада 1996
5   Аляксандр Пятровіч Чумакоў 1 лістапада 1996 28 сакавіка 2001
6   Леанід Сямёнавіч Мальцаў 24 верасня 2001 4 снежня 2009
7   Юрый Віктаравіч Жадобін 4 снежня 2009 25 лістапада 2014
8   Андрэй Аляксеевіч Раўкоў 25 лістапада 2014 20 студзеня 2020
9   Віктар Генадзевіч Хрэнін 20 студзеня 2020

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.01.2020.
  2. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 г. № 780 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (21 жніўня 2010).(недаступная спасылка)
  3. Міністерство оборони Республіки Білорусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
  4. Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада. Наша Ніва (9 жніўня 2023).
  5. http://www.mod.mil.by/owq.html Архівавана 16 снежня 2010.
  6. http://zakanadaustva.narod.ru/zakony/zakon_ab_voinskim_abaviazku_22_07_03.htm Архівавана 4 кастрычніка 2006.
  7. http://www.mod.mil.by/85kombel_by.html Архівавана 23 снежня 2009.
  8. http://www.mod.mil.by/7okrugarmia_by.html Архівавана 16 снежня 2010.

Спасылкі

правіць