Ваенная палітыка Беларусі
Ваенная палітыка Беларусі — дзейнасць, накіраваная на падрыхтоўку сіл і сродкаў ваеннай арганізацыі, вызначэння парадку і спосабаў іх прымянення для забеспячэння ваеннай бяспекі, у тым ліку для прадухілення ваенных канфліктаў і абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Ваенная дактрына
правіцьВаенная палітыка краіны вызначаецца ваеннай дактрынай. Дзеючы яе варыянт быў прыняты ў красавіку 2024 гола.
У дакуменце пазначана, што асноўнымі патэнцыяльнымі знешнімі ваеннымі небяспекамі на ўзроўні ваеннай пагрозы прызнаюцца: размяшчэнне стратэгічных сродкаў паражэння вялікай далёкасці ў неядзерным выкананні, ядзернага, біялагічнага і іншых відаў зброі масавага знішчэння (ЗМЗ); вытворчасць ЗМЗ або яго кампанентаў на тэрыторыях сумежных дзяржаў, кіраўніцтва якіх праводзіць недружалюбную палітыку; узброеныя інцыдэнты з правакацыйнымі мэтамі; канцэнтрацыя паблізу мяжы воінскіх фарміраванняў; эскалацыя ўнутранага ўзброенага канфлікту на тэрыторыях беларускіх саюзнікаў і краін-суседзяў; правядзенне мабілізацыі для нападу на Беларусь[2].
У забяспячэнні ўласнай і рэгіянальнай бяспекі асноўная стаўка робіцца на Саюзную дзяржаву з Расіяй, СНД і АДКБ. Падтрымліваецца ўдзел краіны у АБСЕ і ААН, але выказваецца недазваляльнасць злоўжыванняў механізмамі гэтых арганізацый для аказання ціску. У дактрыне заяўлена заклапочанасць з нагоды пашырэння НАТА, аднак пры гэтым дзяржава гатова весці дыялог з альянсам. Прапісана, што Беларусь зможа аказваць ваенную дапамогу саюзнікам у выпадку агрэсіі супраць іх[2].
Ваенная арганізацыя
правіцьВаенная арганізацыя ў Беларусі прадстаўлена ўзброенымі сіламі (Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь), органамі ваенна-палітычнага (Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і органы мясцовага кіравання) і ваеннага кіравання (Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь), абаронным сектарам эканомікі (Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь і Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі), а таксама іншымі арганізацыямі і вайсковымі фармаваннямі. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляе галоўнакамандуючы — Прэзідэнт Беларусі[3].
У Беларусі, акрамя вышэйпералічаных, да ажыццяўлення ваеннай абароны могуць прыцягвацца ваенізаваныя арганізацыі. Гэтыя органы маюць права набываць баявую ручную стралковую і іншую зброю. Пералік ваенізаваных арганізацый устанаўліваецца законам. У заканадаўстве Беларусі пад імі разумеюцца органы ўнутраных спраў (міліцыя, Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і інш.), органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях[4]. Пры гэтым існуе сістэма ваенізаванай аховы[5][6].
Дапамогу ў забеспячэнні нацыянальнай і ваеннай бяспекі аказваюць таксама КДБ і ДПК.
Напрамкі дзейнасці
правіцьВоінскі абавязак
правіцьВоінскі абавязак з’яўляецца абавязковым для грамадзян мужчынскага полу, прызнаных ва ўстаноўленым парадку прыдатнымі да яе праходжання. Ва Узброеных сілах могуць служыць прыдатныя па стане здароўя і фізічнаму развіццю да яе выканання, незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, палітычных і іншых перакананняў. Прызыўнікі набіраюцца ва ўзросце 18—27 гадоў. Тэрмін іх службы залежыць ад наяўнай адукацыі. Так, для асоб, якія не маюць вышэйшай адукацыі, ён складае 18 месяцаў, з вышэйшым — 12, а ваенным — 6.
Ваеннае будаўніцтва
правіцьУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь фармаваліся з часцей Беларускай ваеннай акругі. Ад СССР краіне дасталася буйная ваенная групоўка з вялікай колькасцю ўзбраення і добрай ваенна-тэхнічнай базай. Беларусь не магла самастойна ўтрымліваць вялікі армейскі кантынгент, таму на пачатковым этапе рэфармаванне зводзілася ў асноўным да скарачэння Узброеных Сіл[7]. У 1992—1996 гадах былі скарочаны або перафармаваны 250 вайсковых часцей. У гэты час завершана ракетна-ядзерная дэмілітарызацыя Беларусі.
Рэальнае рэфармаванне ваеннай арганізацыі пачалося з сярэдзіны 90-х гадоў. У рамках гэтага перабудоўваліся органы ваеннага кіравання, змянялася сістэма падрыхтоўкі кадраў, рэфармавалася большасць аб’яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей, ствараліся мабільныя сілы[7].
Асаблівасцю ваеннага будаўніцтва ў 2000-я гады стала развіццё тэрытарыяльнай абароны[7].
У 2010-х гадах прыярытэтнымі мэтамі сталі прывядзенне беларускай арміі ў адпаведнасць існуючым выклікам і эканамічным магчымасцям дзяржавы, пераўзбраенне на сучасныя сістэмы і ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі, развіццё ваеннай інфраструктуры. Рэалізоўваліся праекты па стварэнні шматузроўневай аўтаматызаванай сістэмы кіравання, беспілотных авіяцыйных комплексаў і распрацоўка айчыннай аб’яднанай сістэмы навігацыі, сувязі і апазнавання, а таксама пераўзбраення зенітных ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў і перавод перспектыўных узораў ўзбраення і тэхнікі на колавую базу ўласнай вытворчасці[8].
Ідэалагічная работа
правіцьПытаннямі дадзенай сферы займаецца Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, створанае 20 лютага 2004 года. У складзе мае ўпраўленне інфармацыі і ўпраўленне маральна-псіхалагічнага забеспячэння. Органу падпарадкоўваюцца ваеннае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр», тэлекампанія «ВаенТВ», а таксама ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл[9].
Ідэалагічная работа заклікана сфармаваць патрыятычныя пачуцці, высокі маральны дух як у вайскоўцаў і грамадзянскіх супрацоўнікаў беларускай арміі, так і ў насельніцтва. Важнае месца займаюць сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя і падтрымка дысцыпліны. Ідэалагічная работа вядзецца па выхаваўчым, інфармацыйна-прапагандысцкім, псіхалагічным, сацыяльна-прававым і сацыяльна-культурным кірунках. У арганізацыйным аспекце дадзеная дзейнасць ажыццяўляецца ў выглядзе ідэалогічакай падрыхтоўкі, сістэм інфармавання, лекцыйнай прапаганды, адзіных дзён інфармавання, выкарыстання сродкаў візуальнай інфармацыі і сцяннога друку, работы мясцовых радыёвузлоў і індывідуальнай выхаваўчай работы[10][11].
Міжнароднае супрацоўніцтва
правіцьПытаннямі ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі займаецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрства абароны.
Згодна з канцэпцыяй міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА РБ ад 10 лістапада 2010, яно ажыццяўляецца ў ваенна-палітычнай, ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншых галінах. Першае ахоплівае пытанні, звязаныя з ваенна-палітычнымі аспектамі забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы і міжнароднай бяспекі. Другое ўяўляе дзейнасць па сумеснаму рашэнню ўласна ваенных праблем у сферы забеспячэння нацыянальнай і міжнароднай бяспекі. Пад апошнім маецца на ўвазе распрацоўка, вытворчасць, пастаўка ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, а таксама выкананнем работ і аказанне паслуг ваенна-тэхнічнага прызначэння[12].
Узброеныя канфлікты
правіцьПа ваеннай дактрыне 2016 года Беларусь асуджае любы ваенны канфлікт і разглядае прымяненне Узброеных Сіл толькі як крайнюю меру. Як адзначаецца ў дакуменце, у краіны няма праціўнікаў зыходзячы з выключна абарончага характару ваеннай палітыкі. Аднак Рэспубліка збіраецца адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў, у тым ліку з дапамогай прымянення ваеннай сілы, і пакідае за сабой права прыняцця комплексу прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання ў мэтах недапушчэння нападу або нейтралізацыі ўнутранага канфлікту[13].
Міністр абароны Андрэй Раўкоў (2014—2020), каментуючы дакумент, сярод іншага заявіў, што ўдзелу краіны ў баявых дзеяннях за мяжой «не будзе ніколі». Аднак міжнароднымі і двухбаковымі расійска-беларускімі дамовамі прадугледжаны выпадкі, калі пэўны кантынгент беларускіх УС можа ўдзельнічаць у баявых дзеяннях за мяжой. Але пералік такіх сітуацый строга абмежаваны. Па канстытуцыі вайскоўцы тэрміновай службы не могуць прымаць удзел у баявых дзеяннях за межамі Беларусі, але для выканання міратворчых і антытэрарыстычных задач Мінск можа накіроўваць кантрактнікаў пры ўмове, што кожны з іх падасць індывідуальна рапарт прэзідэнту і атрымае персанальны дазвол. Такім чынам, беларускія ваенныя могуць удзельнічаць у складзе КСАР АДКБ[14].
Яшчэ ўлетку 1990 года дэпутаты ад БНФ прапанавалі Вярхоўнаму Савету БССР прыняць закон, які б забараняў накіроўваць беларускіх прызыўнікоў за межы краіны; тады яшчэ існаваў СССР, была адзіная савецкая армія, і такая прапанова большасці дэпутатаў здалася абсурднай. Але пасяджэнне сесіі ішло ў прамой радыётрансляцыі, людзі даведаліся аб прапанове, і ў Вярхоўны Савет пайшлі тысячы лістоў і тэлеграм ад бацькоў прызыўнікоў, якія баяліся за сваіх дзяцей. Парламент прыняў рашэнне, якое забараняе накіроўваць вайсковыя падраздзяленні, што дыслакуюцца ў Беларусі, у зоны ваенных канфліктаў за межамі рэспублікі. Аднак для міністэрства абароны СССР рашэнні рэспубліканскіх парламентаў законамі не былі — ваеннае камандаванне кіравалася саюзнымі законамі, і цэнтр прыняцця рашэнняў заставаўся ў Маскве[15].
У сваёй сучаснай гісторыі Рэспубліка Беларусь не брала ўдзелу ў якіх-небудзь узброеных канфліктах і ўсяляк імкнецца іх прадухіліць[крыніца?]. З пачаткам эскалацыі баявых дзеянняў у розных рэгіёнах краіна традыцыйна заклікае бакі да пошуку мірнага вырашэння супярэчнасцяў. Тым не менш, з прычыны палітычных, эканамічных, гісторыка-геаграфічных фактараў Беларусь і яе грамадзяне аказваюцца ў рознай ступені ўцягнутасці ў тыя ці іншыя канфлікты.
Зноскі
правіць- ↑ ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ Об утверждении Военной доктрины Республики Беларусь (20 июля 2016 г. № 412-З)
- ↑ а б Военная доктрина опубликована в Беларуси
- ↑ Военная организация государства
- ↑ Указ Президента РБ от 4 июня 2007 г. № 1/8627 «О некоторых вопросах деятельности воинских формирований и военизированных организаций Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2017. Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Статья «ВОХР всегда начеку» на сайте «Белорусская военная газета» от 4 октября 2013 г. № 187 Архівавана 29 жніўня 2017.
- ↑ Информация с официального сайта Белорусской железной дороги Архівавана 29 жніўня 2017.
- ↑ а б в § 8. Военная политика Республики Беларусь (Допризывная подготовка, учебник для 10—11 классов)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2021. Праверана 24 снежня 2021.
- ↑ Вооруженные Силы Республики Беларусь на современном этапе строительства и развития (Пресс-служба Министерства обороны Республики Беларусь) Архівавана 24 снежня 2021.
- ↑ Главное управление идеологической работы на официальном сайте МО РБ Архівавана 25 снежня 2021.
- ↑ Идеологическая работа в Вооруженных Силах Республики Беларусь
- ↑ Организация идеологической работы в Вооруженных силах Республики Беларусь
- ↑ Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва на афіцыйным сайце Мінабароны РБ Архівавана 24 снежня 2021.
- ↑ Основы военной политики Республики Беларусь на сайте министерства обороны Архівавана 17 мая 2021.
- ↑ Новая Военная Доктрина Беларуси: Запрет На Боевые Операции За Границей Архівавана 14 мая 2021. // БелВПО, 6 апреля 2016
- ↑ Как белорусские парни гибли в Чечне: почему независимость так важна для нашей страны
Спасылкі
правіць- Асновы ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь на сайце Міністэрства абароны Архівавана 24 снежня 2021.
- Военная политика на сайте Министерства иностранных дел Архівавана 6 мая 2021.
- Осипчук, А. М. Военная политика как фактор укрепления национальной безопасности Республики Беларусь: магистерская диссертация(недаступная спасылка) / А. М. Осипчук ; Белорусский государственный университет, Юридический факультет, Кафедра политологии. — Минск : , 2017. — 80 с. — Текст : электронный.