Сабор Праабражэння Гасподняга (Новасібірск)

Сабор Праабражэння Гасподняга — каталіцкі сабор у горадзе Новасібірску. Сабор мае статус кафедральнага ў Праабражэнскай дыяцэзіі (з цэнтрам у Новасібірску), якую ўзначальвае біскуп Іосіф Верт. Размешчаны па адрасе: вуліца М. Горкага, д. 100.

Славутасць
Сабор Праабражэння Гасподняга
55°01′39″ пн. ш. 82°55′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Diocese of Transfiguration at Novosibirsk[d]
Архітэктурны стыль мадэрн і готыка
Сайт cathedral.nsk.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва пачалося вясной 1992 года. Першую імшу ў саборы падчас будаўніцтва здзейсніў Прадстаўнік Св. Прастола ў РФ арцыбіскупам Франчэска Каласуона ў кастрычніку 1994 года. З Вербніцы 1996 года набажэнствы пачалі рэгулярна здзяйсняцца ў ніжнім храме, а з Калядаў 1996 — у асноўнай частцы сабора. Канчаткова будаўніцтва было завершана ўлетку 1997 года. Урачыстае асвячэнне адбылося 10 жніўня 1997 года, узначальваў абрад біскуп І. Верт, у асвячэнні сабора прынялі ўдзел Апостальскі нунцый у РФ арцыбіскуп Джон Букоўскі, генерал Таварыства Езуса Петэр-Ханс Кольвенбах, а таксама 10 розных кс. тысячы прыхаджан і паломнікаў.

Архітэктура сабора спалучае ў сабе элементы мадэрна са стылізаванымі формамі раманскага і гатычнага стылю.

29 жніўня 2013 года былі асвечаны вітражы, якія паказваюць цуд у Кане Галілейскай, Тайную Вячэру, Вадохрышча Хрыста і Сашэсце Святога Духа.