Новасібірскі дзяржаўны тэатральны інстытут
«Новасібірскі дзяржаўны тэатральны інстытут» (НДТІ, руск.: «Новосиби́рский госуда́рственный театра́льный институ́т») — расійская дзяржаўная аўтаномная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі Новасібірскай вобласці, размешчаная ў горадзе Новасібірску. Заснаваны ў 1960 годзе як «Новасібірскае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча». 1 верасня 2003 года адукацыйная ўстанова рэарганізавана ў інстытут, а вучылішча, якое дае сярэднюю тэатральную адукацыю, уключана ў склад інстытута на правах структурнага падраздзялення.
Новасібірскі дзяржаўны тэатральны інстытут | |
---|---|
Заснаваны | 1960 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | ngti.ru (руск.) |
Інстытут рыхтуе творчыя кадры для тэатраў па спецыяльнасцях «Акцёрскае мастацтва» і «Рэжысура тэатра».
Ля вытокаў стварэння вучылішча стаялі вядомыя майстры сцэны: народныя артысты РСФСР Мікалай Фёдаравіч Міхайлаў, Алена Герасімаўна Агаронава і галоўны рэжысёр драматычнага тэатра «Чырвоная паходня» Вера Паўлаўна Рэдліх.