Андрэй Пятровіч Звягінцаў

Андрэ́й Пятро́віч Звя́гінцаў (руск.: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.

Андрэй Пятровіч Звягінцаў
Андре́й Петро́вич Звя́гинцев
Andrew Zvyagintzev.jpg
Дата нараджэння 6 лютага 1964(1964-02-06)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
Кар’ера 2000 – сапр. час
Узнагароды «Залаты леў» (2003)
«Прыз за найлепшы сцэнарый Канскага кінафестывалю» (2014)
«Залаты глобус» (2015)
«Ніка» (2004, 2012)
IMDb ID 1168657
az-film.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Новасібірску. Тамсама ў 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт тэатральнай вучэльні (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).

У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў класікі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысёр.

Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Вяртанне» (2003), які атрымаў дзве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як найлепшы фільм і найлепшы рэжысёрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».

Быў жанаты з актрысай Ірынаю Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасля чаго разлучыліся.

ФільмаграфіяПравіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2000
кар «Бусідо» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Бусидо рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Obscure» (кінаальманах «Чорны пакой») Obscure рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Выбар» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Выбор рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2003
ф «Вяртанне» руск.: Возвращение рэжысёр
2007
ф «Выгнанне» руск.: Изгнание рэжысёр, сцэнарыст
2009
кар «Апокрыф» (кінаальманах «New York, I Love You») руск.: Апокриф рэжысёр, сцэнарыст
2011
ф «Алена» руск.: Елена рэжысёр, сцэнарыст
2011
кар «Таямніца» (кінаальманах «Эксперымент 5IVE») руск.: Тайна рэжысёр
2014
ф «Левіяфан» руск.: Левиафан рэжысёр, сцэнарыст
2017
ф «Нелюбоў» руск.: Нелюбовь рэжысёр, сцэнарыст

УзнагародыПравіць

Кінапрэмія / Кінафестываль Год Фільм(ы) Катэгорыя Вынік
Канскі кінафестываль[3][4] 2007 «Выгнанне» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2011 «Алена» Прэмія «Асаблівы погляд» Намінацыя
2011 «Алена» Праграма «Асаблівы погляд» — Спецыяльны прыз журы Перамога
2014 «Левіяфан» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2014 «Левіяфан» «Найлепшы сцэнарый» Перамога
2017 «Нелюбоў» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2017 «Нелюбоў» «Прыз журы» Перамога

ЗноскіПравіць

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #132426390 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #132426390 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Andrei ZVIAGUINTSEV – Festival de Cannes (англ.). Праверана 14 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)
  4. Andrey ZVYAGINTSEV – Festival de Cannes (англ.). Праверана 14 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)

ЛітаратураПравіць

  • Дыхание камня: Мир фильмов Андрея Звягинцева. — Новое литературное обозрение, 2014. — 456 p. — ISBN 978-5-4448-0083-6.

СпасылкіПравіць