Сібір (канцэртна-спартыўны комплекс)

ЛДС «Сібір» (руск.: ЛДС «Сибирь») — лядовы палац спорту ў Новасібірску. Умяшчальнасць 6055 гледачоў.

Славутасць
Сібір
55°04′18″ пн. ш. 82°56′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання верасень 1964
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З пачатку хакейнага сезона 1964 і да 2023 года тут праводзіла хатнія матчы хакейная каманда ХК «Сібір».

Гісторыя правіць

Лядовы палац спорту «Сібір» быў адкрыты ў Новасібірску ў 1964 годзе. Каток са штучным лёдам быў абсталяваны халадзільнымі ўстаноўкамі, тып якіх у СССР на той момант быў задзейнічаны толькі ў Палацы спорту ў Лужніках, у той час яны лічыліся самымі магутнымі ў свеце. Гэта дазволіла новасібірскім камандам прыступаць да трэніровак і гульняў у любую пару года.

Першы матч на лёдзе ЛДС прайшоў 4 верасня 1964 года паміж маладзёжнай камандай «Сібір» і зборнай горада.

У цяперашні час ЛДС з’яўляецца хатняй арэнай спартыўнай школы ХК Сібір, акрамя спартшколы ў ЛДС працуюць школы фігурнага катання, ёсць асобнае памяшканне для заняткаў лёгкай атлетыкай.

Апроч хакейных матчаў спартшколы ХК Сібір праводзяцца канцэрты, у яго сценах выступалі такія сусветна вядомыя выканаўцы, як Deep Purple, Scorpions, Гэры Мур, The Offspring, 30 Seconds To Mars, The Prodigy, Placebo, Roxette і іншыя. У 1995, 1997, 2001, 2006 і 2011 гадах праводзіліся міжнародныя Турніры на прызы Аляксандра Карэліна.