Аляксандр Аляксандравіч Карэлін
Аляксандр Аляксандравіч Карэлін (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Каре́лин; нар. 19 верасня 1967, Новасібірск) — савецкі і расійскі спартсмен, барэц класічнага (грэка-рымскага) стылю, дзяржаўны і палітычны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы пяці скліканняў, член Савета Федэрацыі (з 2020). Член прэзідыума генеральнага савета палітычнай партыі «Адзіная Расія». Заслужаны майстар спорту СССР (1988), Герой Расійскай Федэрацыі (1996).
Аляксандр Аляксандравіч Карэлін | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | грэка-рымская барацьба |
Клуб | Дынама[d] |
Нарадзіўся |
19 верасня 1967[1] (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1981 — цяп. час |
Трэнер | |
Рост | 191 см |
Вага | 130 кг |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Трохразовы пераможца Алімпійскіх гульняў (1988, 1992, 1996; у катэгорыі да 130 кг), дзевяціразовы чэмпіён свету (1989—1991, 1993—1995, 1997—1999), 12-разовы чэмпіён Еўропы (1987—1991, 1993—1996, 1998—2000), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года, чэмпіён свету сярод юніёраў 1988 года, 13-разовы чэмпіён СССР, СНД і Расіі (1988—2000). Пераможца Кубка «Абсалютны чэмпіён свету» 1989. Чатыры разы узнагароджаны «Залатым поясам», як найлепшы барэц планеты — у 1989, 1990, 1992, 1994 гадах. Пераможца IV міжнароднага турніру «На прызы Аляксандра Карэліна» (1995). Шасціразовы пераможца міжнароднага турніру памяці Івана Паддубнага. Быў прызнаны найлепшым спартсменам года ў свеце. Два разы быў прызнаны найлепшым спартсменам Расіі. За ўсю спартыўную кар’еру выйграў 888 паядынкаў (887 у барацьбе і 1 у ММА) і пацярпеў толькі пяць паражэнняў. Уключаны ў лік 25 найлепшых атлетаў свету XX стагоддзя. Занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як спартсмен, які на працягу трынаццаці гадоў не прайграў ніводнай сутычкі.
Зноскі
- ↑ Aleksandr Kareline // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.