Новасібірскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
Новасібірскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (руск.: Новосибирский государственный аграрный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова Новасібірска. Буйны навукова-адукацыйны цэнтр дзвюх абласцей Заходняй Сібіры: Новасібірскай, Томскай. За гады працы ўніверсітэт падрыхтаваў больш за 55 000 спецыялістаў для прадпрыемстваў АПК.
Новасібірскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1936 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | edubiotech.ru |
11 верасня 1936 г. Новасібірскі сельскагаспадарчы інстытут адкрыўся для першых студэнтаў. За год да гэтага, 14 лістапада 1935 года, быў падпісаны загад наркама земляробства СССР, паводле якога ў Новасібірску павінен быў быць арганізаваны сельскагаспадарчы інстытут з двума факультэтамі: агранамічным і заатэхнічным.
Да пачатку заняткаў быў падабраны выкладчыцкі склад: прафесары, дацэнты, асістэнты, арганізавана шэсць кафедр. У 1941 годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў: 45 аграномаў і 34 заатэхніка. У 1944 годзе, нягледзячы на ўсе складанасці ваеннага часу, адкрываецца факультэт механізацыі, у 1945 годзе — завочнае аддзяленне, якое праз дзевяць гадоў пераўтварылася ў факультэт завочнай адукацыі і ў 1992 годзе разам з факультэтам павышэння кваліфікацыі ператварылася ў інстытут завочнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі. У 1960 годзе адкрыўся эканамічны факультэт, у 1962 годзе ад агранамічнага факультэта аддзяліўся першы за Уралам факультэт абароны раслін. У 1979 годзе пачалася падрыхтоўка ветэрынарных урачоў.
У 1982 годзе ў Кемерава адкрываецца першы філіял, які пазней будзе пераўтвораны ў Кемераўскі сельскагаспадарчы інстытут, а ў 2002 годзе атрымае статус самастойнай ВНУ. У 1990-х гадах у Томску з’яўляецца яшчэ адзін філіял — цяпер Томскі сельскагаспадарчы інстытут, у 2004 годзе — Паўночны філіял у горадзе Калпашава Томскай вобласці (закрыты).
У 1991 годзе інстытут прайшоў дзяржаўную атэстацыю і атрымаў статус універсітэта. У яго складзе з’яўляюцца юрыдычны факультэт і факультэт дзяржаўнага і муніцыпальнага ўпраўлення.
Пачынаюць фармавацца міжнародныя сувязі, што прыводзіць да арганізацыі міжнароднага аддзела, які працягвае актыўна развівацца і ўдасканальвацца. У тым жа 1991 годзе ў структуры ўніверсітэта ствараецца навукова-даследчы інстытут ветэрынарнай генетыкі і селекцыі. У 1996 годзе быў створаны НДІ жывёлагадоўлі, у 2003 — НДІ аховы раслін.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.