Новасібірскі аўтобус

Новасібірскі аўтобус (руск.: Новосибирский автобус) — сістэма аўтобуснага пасажырскага гарадскога транспарту ў Новасібірску. Створана ў 1923 годзе. Асноўны від наземнага грамадскага транспарту горада. Сетка гарадскіх аўтобусаў закранае не толькі тэрыторыю горада, але і гарады-спадарожнікі Об, Бердск, р.п Краснаобск, р.п. Кальцова.

Новасібірскі аўтобус

Асаблівасцю транспартнай сістэмы горада з’яўляецца высокая (для горада з метрапалітэнам) доля маршрутных таксі ў пасажырскіх перавозках, дубліраванне метрапалітэна і прыгарадных электрацягнікоў маршрутамі наземнага транспарту, малая колькасць муніцыпальнага транспарту, значны пасажырапаток унутры горада ў некаторых прыгарадных маршрутаў.

У цяперашні час маршруты маюць наступную нумарацыю:

  • 1-98: аўтобусныя маршруты, падведамсныя мэрыі горада, якія праходзяць цалкам па тэрыторыі горада і ў якіх абодва канцавыя прыпынкі знаходзяцца ў межах горада. Выключэнні: маршруты да Пашына, ОбГЭС (27, 42, 45, 45к, 46, 53, 88). Частка трасы гэтых маршрутаў праходзіць па тэрыторыі Новасібірскага раёна. Аўтобусны маршрут 64, мае адзін з канцавых прыпынкаў у ГЦ Мегаполіс, тэрытарыяльна размешчанага ў сяле Верх-Тула Новасібірскага раёна, за 300 метраў ад адміністрацыйнай мяжы горада.
  • 101—289, 399, 510, 513, 519, 520, 565,711: прыгарадныя аўтобусы, якія маюць адзін канцавы прыпынак у Новасібірску, а другі ў населеным пункце прыгараднай зоны, або абодвы канцавыя ў населеных пунктах прыгараднай зоны, што ідуць праз Новасібірск транзітам 115, 117, 124, 212).
  • 301—380: прыгарадныя маршрутныя таксі. Маршрутнае таксі 353, прыгараднае, мае іншы канцавы прыпынак у межах горада (на ўскраіне пасёлка Пашына), а ў прыгарадзе пралягае толькі ў межах пасёлка Садовы, што складае каля траціны ад усёй даўжыні маршруту. Фактычна гэта гарадское маршрутнае таксі, як і іншыя, што едуць да Пашына.
  • 501—599: міжгароднія аўтобусныя маршруты (акрамя прыгарадных 510, 513, 519, 520, 565 і 566).
  • 603—611: дзяжурныя аўтобусы МКП «НГТ».
  • 716, 716д, 717, 717е, 718, 1170, 1702, 1703, 1705 — дачныя аўтобусы.