Об (горад)
Об (руск.: Обь) — горад (з 1969) у Расіі, абласнога падпарадкавання ў Новасібірскай вобласці. Насельніцтва 24,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1934 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на ўсходзе Барабінскай нізіны, за 17 км на захад ад Новасібірска і звязаны з ім чыгункай і аўтамабільнай дарогай. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.
Асноўнае прадпрыемства — аэрапорт Талмачова.
Вядомыя асобы Правіць
- Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Численность населения по Новосибирской области(недаступная спасылка). Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по Новосибирской области. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2010. Праверана 1 студзеня 2010.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Об (горад)