Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў

Уладзімір Мікітавіч Еўдакі́маў (6 мая 1939, Об, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988).

Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў
Дата нараджэння: 6 мая 1939(1939-05-06) (80 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1971 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19671971 гадах працаваў у Інстытуце «Сібакадэмпраект». У 19712004 гадах працаваў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект» (старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік архітэктурна-канструктарскага аддзела, намеснік дырэктара).

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы: у Гродне — Дом піянераў і школьнікаў (1976), будынкі аблвыканкама па вул. Ажэшкі (1982), упраўлення «Гроднасельбуд» (1983), кардыялагічны цэнтр (1984), 16-павярховая гасцініца «Гродна» (1985), 3-зальны кінатэатр «Кастрычнік» (1987), будынак аэравакзала (1991, усе ў сааўтарстве), жылы дом са сберкасай (1980), інтэрнаты 19-га трэста (1982) і завода «Электравырабаў» (1983, абодва ў сааўтарстве) у Лідзе; дом для маласямейных (1984, у сааўт.) у Смаргоні і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Еўдакімаў Уладзімір Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.