Гродна (гасцініца)

гасцініца ў Гродне
(Пасля перасылкі з Гасцініца «Гродна»)

«Гродна» — гасцініца ў Гродне, размешчаная па вуліцы Паповіча, 5. Пабудавана ў 1985 годзе па праекце архітэктараў Ю. Патапава, У. Папова, У. Еўдакімава, Ю. Раманава.

Гродна
Гасцініца «Гродна».jpg
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1985
Архітэктар Юрый Фёдаравіч Патапаў, У. Папоў[d], Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў і Юрый Іванавіч Раманаў

АрхітэктураПравіць

Разлічана на 500 месцаў. Размешчана ў грамадскім цэнтры, які ўключае таксама рэстаран «Гродна» і кінатэатр «Кастрычнік». Кампазіцыйны цэнтр забудовы часткі вуліцы. Сілуэт ступеньчатага шаснаццаціпавярховага будынка актыўна ўспрымаецца з розных пунктаў горада. Жылы корпус складанай канфігурацыі і злучаны з ім будынак кінатэатра ўтвараюць адзіны комплекс, кампазіцыя якога заснаваная на кантрасце вышыннай жылой часткі і гарызантальнай пластыкі вынесенага двухпавярховага аб’ёму і будынка кінатэатра. Вакол цэнтральнай восі будынку гасцініцы — лесвічна-ліфтавага ядра — згрупаваны жылыя нумары. Засцерагальныя і нясучыя сцены будынка зробленыя з цэглы і абліцаваны керамічнай пліткай. У памяшканнях грамадскага прызначэння для афармлення інтэр’ераў выкарыстаны маналітныя жалезабетонныя дэкаратыўныя элементы, абліцоўка з граніту і мармуру, дэкаратыўныя свяцільні.

Для добраўпарадкавання тэрыторыі выкарыстаны дэкаратыўныя бетонныя пліты, каскадны фантан, кветнікі.

ЛітаратураПравіць