Юрый Фёдаравіч Патапаў

(Пасля перасылкі з Ю. Патапаў)

Юрый Фёдаравіч Патапаў (3 верасня 1930, Сяміпалацінск, Казахстан — 13 лютага 2020, г. Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985).

Юрый Фёдаравіч Патапаў
Дата нараджэння 3 верасня 1930(1930-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2020(2020-02-13) (89 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 3 верасня 1930 г. у Сяміпалацінску. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у 19541963 гадах у Свярдлоўскграмадзянпраекце, кіраўніком групы архітэктараў у ДзіпраНДІ АН СССР у Маскве[1]. З 1963 года галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, начальнік аддзела ў Дзяржбудзе БССР, галоўны архітэктар БелНДІдзіпрасельбуда, кіраўнік майстэрні ў Гроднаграмадзянпраекце[2]. У 19801990 гадах галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[3]. З 1990 года да апошніх дзён жыцця[2] кіраўнік творчай майстэрні[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года[2]. У 19801985 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[3]. Член КПСС з 1970 года[1].

Творчасць

правіць
 
Храм Святога Архангела Міхаіла

Асноўныя работы на Беларусі (усе ў сааўт.): генплан Бабруйска (1964)[2]; праект забудовы Цэнтральнай плошчы (1966)[1], ПДП Паўночнага жылога раёна і забудова мікрараёнаў № 1, № 2 і вул. Леніна (19651967), будынак гарвыканкама, 9-павярховага жылога дома (1966) і адм. будынак (1967) у Салігорску; ПДП Паўднёва-Усходняга жылога раёна, добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы (19741985), праект планіроўкі і забудовы эксперыментальнага мікрараёна Румлёва (1979), 16-павярховая гасцініца па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1982) у Гродне; мост цераз Заходнюю Дзвіну (1973) і добраўпарадкаванне плошчы імя 1000-годдзя Віцебска (1985) у Віцебску; забудова цэнтра в. Расна Камянецкага раёна (19761985); тыпавыя праекты жылых дамоў для індывідуальнага будаўніцтва (1975), жылыя дамы з кватэрамі ў двух узроўнях для індывідуальнага будаўніцтва Мінскай вобласці (1979) і дзіцячых дашкольных устаноў (19801985)[3]; Мінскі лядовы палац спорту (1998)[4], храм Святога Архангела Міхаіла ў Сухараве (2010-я; у сааўтарстве з Валерыем Новікавым)[5]; адміністрацыйны будынак па вул. Ляўкова, гандлёва-офісныя комплексы па вул. Веры Харужай, вул. Някрасава, ГЦ «Аквабел» на развязцы МКАД і шматлікія іншыя будынкі[2] ў Мінску.

 
Манумент на пл. Камунараў

З іншых работ (усе ў сааўт.): планіроўка і добраўпарадкаванне пл. Камунараў і манумент у гонар Уральскіх камунараў (19571958; з Б. А. Ізмадзенавым), 110-кватэрны жылы дом і адм. будынак па вул. Луначарскага, мікрараёны № 5 і № 7 у Паўднёва-Заходнім жылым раёне (1962) у Свярдлоўску; водалячэбніца санаторыя «Беларусь» (1984) у г. Друскінінкай (Літва) і інш[3].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1986 годзе[2].

Сям’я

правіць

У шлюбе з архітэктарам Асяй Патапавай (нар. 1932).

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

  1. а б в Потапов Юрий Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г д е 13 февраля 2020 года на девяностом году ушел из жизни Юрий Федорович Потапов
  3. а б в г Патапаў Юрый Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. а б Патапаў Юрый Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  5. Минская Область | Минский Район | Минск | Михайловская церковь(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць