Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў (Гродна)
Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў — адна з галоўных магістралей у занёманскай частцы горада Гродна. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы, утворанай вуліцамі Новакастрычніцкай, Курбатава, Савецкіх Пагранічнікаў і Счаснага, да мяжы горада каля моста цераз раку Ласасянку.
Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Пачала забудоўвацца ў 19 стагоддзі. Забудавана пераважна чатырох-пяціпавярховымі жылымі дамамі, а таксама сядзібнай забудовай. Пасля скрыжавання з вуліцай Паповіча забудоўваецца дзевяціпавярховымі жылымі дамамі, на першых паверхах размяшчаюцца грамадскія ўстановы.
На вуліцы размешчаны цэнтральная гарадская бібліятэка, кінатэатр імя А. С. Пушкіна, абутковая фабрыка «Нёман», політэхнічны тэхнікум, 16-павярховая гасцініца «Гродна» у комплексе з кінатэатрам «Кастрычнік». На скрыжаванні з вуліцай Паповіча ў 2004 годзе ўсталяваны помнік савецкім памежнікам.
Літаратура
правіць- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Славутасці
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх