Адкрыць галоўнае меню

Нёман (абутковая фабрыка)

беларуская кампанія

ААТ «Гро́дзенская абутко́вая фа́брыка „Нё́ман“»беларуская кампанія па вытворчасці абутку, якая размешчана ў Гродна.[1]

Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман»
Тып ААТ
Заснаванне 1947
Ранейшыя назвы Гродзенская абутковая фабрыка №1
Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Нёман»
закрытае акцыянернае таварыства «Гроднообувь»
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Ключавыя фігуры Аляксандр Георгіевіч Русанаў
Галіна лёгкая прамысловасць
Прадукцыя абутак
Колькасць супрацоўнікаў 3849
Матчына кампанія канцэрн «Беллегпром»
Сайт Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Вытокі стварэння прадпрыемства ставяцца да фабрыкі фабрыканта Рэзнікава, якая была размяшчана да верасня 1939 года у правабярэжнай асноўнай частцы горада Гродна ў трохпавярховым цагляным будынку. На фабрыцы вырабляліся жаночыя сумкі, партфелі, нататнікі, працавала пераплетная майстэрня. Калі Заходняя Беларусь ўз’ядналася з Усходняй, фабрыку Рэзнікава нацыяналізавалі і пераабсталявалі ў абутковую фабрыку, дзе пашывалась жаночы і дзіцячы абутак ручнога пашыву з выпускам 100 пар абутку ў дзень. Пасля вайны былі адноўлены 1 і 2 паверхі фабрыкі, першы паверх выкарыстоўваўся пад склад абсталявання, якое прыбывала для фабрыкі, а на другім быў адкрыты рантава-пашывачны цэх, які служыў і вучэбна-вытворчай базай для абутнікоў. 10 ліпеня 1947 года Пастановай Урада Беларусі фабрыка ўступіла ў строй дзеючых прадпрыемстваў, атрымала афіцыйнае найменне «Гродзенская абутковая фабрыка №1» і ў 1949 годзе выпуск абутку склаў ужо 416 270 пар. У 1953 годзе да фабрыкі далучылась невялікае прадпрыемства, якое выпускала абутак па індывідуальным заказах — Гродзенская абутковая фабрыка № 2 і ў 1960 годзе выпуск абутку склаў 1 230 000 пар.

Напярэдадні 1962 года гарадзенскія абутнікі атрымалі новы будынак па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 95. Першым быў пушчаны паток мужчынскі мадэльнай абутку. А з красавіка 1963 года фабрыка стала называцца «Гродзенская абутковая фабрыка „Нёман“». У 1969 годзе фабрыка ўпершыню дэманструе ўзоры абутку на міжнароднай выставе «Абутак-69» у Маскве. У 1971 годзе на фабрыцы было выраблена 7 140 800 пар абутку, а колькасць работнікаў складала 3849 чалавек. Так утварылася Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Нёман». У 1976 годзе у склад прадпрыемства ўвайшла Брэсцкая абутковая фабрыка, будынак якой быў размешчаны ў Брэсце, па вуліцы Дзяржынскага, 41. Брэсцкая абутковая фабрыка спецыялізавалася на выпуску абутку камфортнага для людзей сталага ўзросту. У 1991 годзе Гродзенская абутковая фабрыка рэарганізавана ў калектыўнае прадпрыемства. У 1993 годзе прадпрыемства рэарганізавана ў закрытае акцыянернае таварыства «Гроднообувь», а са студзеня 1994 года рашэннем гарвыканкама горада Гродна, прадпрыемства ператворанае ў адкрытае акцыянернае таварыства, і з красавіка 1997 года вярнулася да свайго ранейшага назве «Гродзенская абутковая фабрыка „Нёман“».

Зноскі

СпасылкіПравіць