Кве́тнік — участак з пасадкамі кветкава-дэкаратыўных раслін, прызначаны для ўпрыгожвання садоў, паркаў, двароў, сядзіб і інш.

Кветнік у Батанічным садзе ў Мінску
Рабатка з макаў

У залежнасці ад формы, памераў і складу раслін вылучаюць: бардзюры, клумбы, міксбордары, партэры, рабаткі, жывыя агароджы; элементам кветніка можа быць газон, які з’яўляецца фонам для кветкавых раслін; кветнік ландшафтнага (вольнага) стылю — альпінарый. Кветнікі спалучаюць з малымі архітэктурнымі формамі (фантанамі, альтанкамі, дэкаратыўным машчэннем і інш.) або ствараюць з раслін аднаго ці некалькіх відаў (сартоў). Расліны падбіраюць з улікам гарманічнага спалучэння афарбоўкі і памераў кветак і лісця, тэрмінаў і працягласці цвіцення, кліматычных, ландшафтных і іншых умоў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць