Газо́н (ад фр.: gazon) — участак зямлі з травяным покрывам, роўна і нізка падстрыжаным. Вылучаюць газоны дэкаратыўныя (паркавыя, або садовыя, партэрныя, лугавыя, маўрытанскія), спартыўныя і спецыяльнага прызначэння (на аэрадромах, для ўмацавання адхонаў). Ствараюць газон высевам насення шматгадовых траў на выраўнаваную глебу.

Газон

Для маўрытанскіх газонаў (стракатакветных) выкарыстоўваюць сумесь траў і прыгожа кітучых раслін (наготкі (Calendula), васілёк (Centaurea), незабудка (Myosotis), іберыс (Iberis), мак (Papaver)).

Догляд газонаў: рамонт (падсяванне траў або дзернаванне), падстрыганне або касьба, барацьба з пустазеллем. На Беларусі для газонаў выкарыстоўваюць травы: райграс пашавы (Lolium perenne), аўсяніцу лугавую (Festuca pratensis) і чырвоную (Festuca rubra), метлюжок лугавы (Poa pratensis), мятліцу звычайную (Agrostis vulgaris) і белую (Agrostis alba), канюшыну чырванаватую (Trifolium rubens) і белую (Trifolium arvense).

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.433-434

Спасылкі

правіць