Іберыс
Ібе́рыс[1], іберыйка[1] (Iberis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Іберыс | |||||||||||||||||
Iberis amara на клумбе ў Слаўгарадзе | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Iberis L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьТравы ці паўхмызнякі з парасонападобнымі пэндзлямі кветак, што ў капустакветных — рэдкасць. Лісце простае.
Чашалісцікі адлеглыя, не мешкападобныя. Пялёсткі белыя, ружовыя ці ліловыя, абодва знешнія моцна павялічаны. Ніткі тычынак простыя, свабодныя. Па абодвух баках кароткіх тычынак па адной трохкутнай мядовай залозе.
Распаўсюджванне і экалогія
правіцьПрадстаўнікі роду сустракаюцца ў Малой Азіі і ў Паўднёвай Еўропе, асабліва ў гарах. На поўдні Расіі і Украіны, пераважна ў Крыму, да нізоўяў ракі Дон і на Каўказе растуць 3—4 дзікіх віды.
На тэрыторыі Беларусі ў дзікім выглядзе не сустракаецца, але дэкаратыўна вырошчваюцца некаторыя разнавіднасці Iberis amara, іберыс вечназялёны (Iberis sempervirens) і Iberis umbellata[2].
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Іберыс, іберыйка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 391.
- Н. А. Буш. Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 550—552. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.
Спасылкі
правіць- Иберийка — род Iberis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Iberis (англ.) // The Plant List