Васілёк
Васілёк[3], або валошка[4] (Centaurea) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).[5]
Васілёк | |||||||||||||||||||
Васілёк сіні (Centaurea cyanus) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Centaurea | |||||||||||||||||||
|
Паходжанне назвы
правіцьЛацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Па іншай версіі, гэтая назва, якая было ў карыстанні яшчэ пры Гіпакраце, ўтворана ад грэч. κεντέω — калоць і ταῦρος — бык і азначае «які коле быкоў».[6]
Паколькі з пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 года, не лічацца сапраўды апублікаванымі, Ліней фармальна з’яўляецца аўтарам гэтай назвы і навуковая назва роду запісваецца як Centaurea L..
Апісанне
правіцьСцяблы прамастойныя, прыўзнятыя або ляжачыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыста-рассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках. Сярэдзінныя кветкі трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя. Кошыкі мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі ва канцах парасткаў. Абгортка кветкавых кошыкаў (важная сістэматычная прыкмета) ад шарападобнай да кароткацыліндрычнай, з шматлініх чарапіцападобна размешчаных лісцікаў, на канцы якіх калючкі ці прыдаткі. Ложа кошыкаў са шчацінкамі. Плод — часцей апушаная, з чубком сямянка.
Арэал і біялогія
правіцьВядома сотні відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі (1 від).
Большасць відаў гэтага роду мае паўднёва-еўрапейскае паходжанне,[6] сустракаецца амаль усюды ў Еўропе сярод пасеваў, асабліва ў жыце. У Беларусі 11 відаў: васілёк сіні (Centaurea cyanus), Centaurea depressa, васілёк раскідзісты (Centaurea diffusa), васілёк іберыйскі (Centaurea iberica), васілёк лугавы (Centaurea jacea), Centaurea pannonica, васілёк фрыгійскі (Centaurea phrygia), Centaurea pseudomaculosa, васілёк рэйнскі (Centaurea rhenana), васілёк шурпаты (Centaurea scabiosa), васілёк сонечны (Centaurea solstitialis)[7]. Растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог. Цвітуць у чэрвені-верасні[8].
Значэнне і ўжыванне
правіцьВасількі з’яўляюцца меданосамі, а таксама часта выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны[5].
У медыцыне выкарыстоўваецца васілёк сіні (Centaurea cyanus), яго кветкі валодаюць мачагонным дзеяннем, прымяняюцца пры ацёках, звязаных з хваробамі нырак.
Васількі выкарыстоўваюцца ў касметыцы.
Класіфікацыя
правіцьНалічваецца 350—500 відаў васілька. Некаторыя з іх:
- Centaurea albonitens
- Centaurea americana
- Centaurea aspera
- Centaurea atacamensis
- Centaurea ×aurata
- Centaurea calcitrapa
- Centaurea cineraria
- Centaurea collina
- Centaurea cyanus L. — Васілёк сіні, ці Валошка, ці Васількі, ці Хабёр, ці Хабэрка, ці Сіноўнік[4]
- Centaurea dealbata Willd. — Васілёк падбелены
- Centaurea debeauxii
- Centaurea depressa
- Centaurea diffusa Lam. — Васілёк раскідзісты[4]
- Centaurea glaberrima
- Centaurea gymnocarpa
- Centaurea iberica Trev. ex Spreng. — Васілёк іберыйскі
- Centaurea imperialis
- Centaurea jacea L. — Васілёк лугавы, ці Валошка, ці Раннік, ці Цвяклоў лясная, ці Шапашнік, ці Чартапалох, ці Бабоўнік, ці Мядзвежыя галоўкі[4]
- Centaurea macrocephala Muss.Puschk. ex Willd..
- Centaurea margaritalba
- Centaurea melitensis
- Centaurea mollis — Васілёк мяккі
- Centaurea ×moncktonii
- Centaurea montana
- Centaurea nigra
- Centaurea nigrescens
- Centaurea orientalis — Васілёк усходні
- Centaurea pallescens
- Centaurea phrygia — Васілёк фрыгійскі
- Centaurea pseudomaculosa — Васілёк ілжэплямісты
- Centaurea ragusina
- Centaurea rothrockii
- Centaurea rutifolia
- Centaurea sadleriana Janka.
- Centaurea scabiosa L. — Васілёк шурпаты, ці Галавач, ці Дзядзяк, ці Валошка-ласкутніца, ці Ласкутніца, ці Лістоўнік[4]
- Centaurea solstitialis L. — Васілёк сонечны[4]
- Centaurea stoebe — Васілёк рэйнскі
- Centaurea sulphurea
- Centaurea transalpina
- Centaurea triumfettii
- Centaurea uniflora
- Centaurea verbascifolia
- Centaurea virgata
Сімволіка
правіцьЗ 1968 года васілёк сіні з’яўляецца нацыянальнай кветкай Эстоніі.
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Васілёк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- ↑ а б в г д е Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ а б Черепанов С. К., Цвелёв Н. Н., Клоков М. В., Сосновский Д. И. Род 1624. Василёк — Centaurea // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 370—579. — 653 с. — 2200 экз.
- ↑ База «Расліны Беларусі»
- ↑ Василёк (руск.)
Літаратура
правіць- Васілёк, валошка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 24—25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Кудрашова М. Г., Пашына Г. В. Васілёк, валошка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 418—419. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь / А. И. Киселевский. — Минск: Наука и техника, 1967. — 159 с.
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». — Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Черепанов С. К., Цвелёв Н. Н., Клоков М. В., Сосновский Д. И. Род 1624. Василёк — Centaurea // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 370—579. — 653 с. — 2 200 экз.
Спасылкі
правіць- Васілёк: інфармацыя на сайце GRIN
- Васілёк: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)