Васілёк лугавы

від раслін
(Пасля перасылкі з Шапашнік)

Васілёк лугавы[3] (Centaurea jacea) — від шматгадовых палявых пустазельных травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Васілёк лугавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurea jacea L.

Сінонімы
Centaurea pratensis Thuill

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36962
NCBI  351340
EOL  467797
GRIN  t:9821
IPNI  190753-1
TPL  gcc-51717

Паходжанне назвы правіць

Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнага істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».

Народныя назвы: валошка, раннік, цвяклоў лясная, васілёк, шапашнік, бабоўнік, мядзвежыя галоўкі[4][5][6].

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя
 

Васілёк лугавы — шматгадовая травяністая расліна з роду васілёк (Centaurea), вышынёй звычайна каля метра.[7]

Прамастаячыя, дужыя, шурпатыя навобмацак пабегі ў верхняй частцы разгалінаваныя, заканчваюцца адзінкавымі кошыкамі. Лісце — падоўжанае, сіваватае ад пуху, якім пакрыта.

Нераскрыты кошык уяўляе сабой жаўтлявы, гладзенькі шарык. Квітнее на працягу ўсяго лета, з чэрвеня да верасня[7], упрыгожваючы лугі і паляны яркімі ружовымі плямамі. Асобныя квітнеючыя расліны могуць сустракацца нават восенню, пасля лістапада.

Колькасць храмасом 2n = 22,44[8]

Марфалагічна вельмі зменлівы від.

Кветкі васілька лугавога ўяўляюць сабой лілова-ружовыя, радзей белыя суквецці-кошыкі, якія змяшчаюцца на канцы сцябла па 1 ці па 2.[7]. У іх два тыпу кветак: краявыя — варонкападобныя, бясполыя (без тычачак і песцікаў). Іх задача — прыцягнуць насякомых-апыляльнікаў да сярэдніх, больш сціплых знешне, трубчастых кветак. У іх ёсць і тычачкі, і песцік. Плод васілька — сямянка з чубком да 3 мм у даўжыню. Цікава ўладкована апыленне ў васількоў. У кожным трубчастым пялёстку пылок сабраны ў камячок ля яго верхняга краю, а зубцы адгіба вянца самкнёныя над ёй, як вечка. Калі насякомае тычыцца кветкі, зубцы адкрываюцца, трубка «скурчваецца», слізгаючы ўніз, і камячок пылка выштурхваецца вонку пад брушка насякомага. Пасля гэтага кветка зноў закрываецца да наступнага штуршка. Звычайна ў кветцы 5-6 «порцый» пылка.

Арэал і біялогія правіць

Родныя вобласці яго ўзнікнення — Еўропа і Заходняя Азія, але ён сустракаецца і ў некаторых месцах за межамі гэтага арэалу.[9] На тэрыторыі былога СССР расце ў еўрапейскай частцы, у Крыму і на Каўказе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна.[7]

Расце на лугах, лясных узлесках і па абочынах дарог.

Хімічны склад правіць

Утрымлівае дубільныя рэчывы, цэнтаўрын (ксантагліказід)[7]

Значэнне і ўжыванне правіць

Васількі — добрыя меданосы.[7]

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне, валодае мачагонным, жоўцегонным, супрацьзапаленчым, абязбольвальным дзеяннем.

Водны настой травы ўжываюць пры вадзянцы, жаўтусе, затрымкі менструацый, настой каранёў — як звязальны сродак пры дыярэях.[7]

З лісця атрымліваюць жоўтую фарбу.[7]

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. а б в г д е ё ж Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  8. Lucjan Rutkowski: Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14342-8.
  9. Germplasm Resources Information Network (GRIN) Архівавана 6 красавіка 2011.