Хірон
Хіро́н (стар.-грэч.: Χείρων, Хейрон, «рука») у старажытнагрэчаскай фесалійскай міфалогіі[1] — кентаўр, сын Кронаса і Філіры[2], першапачаткова надзелены неўміручасцю. Гесіёду прыпісвалася паэма «Навучанні Хірона»[3]. Яго жонкай была Харыкло, а дачкой — Гіпа.
Хірон | |
---|---|
Χείρων | |
| |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская міфалогія |
Тлумачэнне імя | Рука |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Кронас |
Маці | Філіра |
Браты і сёстры | Зеўс і Dolops[d] |
Жонка | Харыкло |
Дзеці | Гіпа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адрозненне ад большасці кентаўраў, якія славіліся буянствам, схільнасцю да п'янства і варожасцю да людзей, Хірон быў мудрым і добрым. Ён жыў на гары Пеліёне. Быў вучнем Апалона і Артэміды. У сваю чаргу вучыў вельмі шматлікіх герояў — Ясона (для падарожжа якога стварыў першы нябесны глобус), а таксама Дыяскураў, Ахіла[4] (які лічыўся яго нашчадкам), якога ён карміў ільвіным мясам, магчыма, Арфея і іншых. Навучаў медыцынскаму мастацтву Асклепія[5] і Патрокла[6], а паляўнічаму — Актэона. Удзельнік індыйскага паходу Дыяніса[7]. Падарыў Пелею дзіду з ясеню[8].
Быў асабістым сябрам Геракла. Абхоплены каханнем, да яго прыйшоў Геракл і жыл у пячоры[9]. Быў смяротна паранены атручанай стралой, выпадкова пушчанай Гераклам. Або Геракл ненаўмысна паразіў яго выстралам з лука[10], параніўшы яго ў калена, або яго нагу зачапіла выпушчаная ім страла Геракла[11]. Паводле некаторых аўтараў, ён пасяліўся ў Малеі, дзе загінуў ад стралы Геракла[12]. Малея — гэта або мыс у Лаканіцы, або горад у Фесаліі.
Зведаўшы страшныя пакуты, адмовіўся ад сваёй неўміручасці, перадаўшы яго Праметэю.
Змешчаны на небе ў выглядзе сузор’я Кентаўра[13], ці Стральца.
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.593; Гл. Титаномахия, фр.11 Бернабе; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4; II 5, 4.11; III 4, 4; 10, 3; 13, 3.5-6.8
- ↑ Тытанамахія, фр.6 Іўлін-Уайт; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4
- ↑ фр.283-285 М.-У.
- ↑ Гарацый. Эподы 13, 11-18
- ↑ Гамер. Іліяда IV 219
- ↑ Гамер. Іліяда XI 832
- ↑ Нон. Дзеянні Дыяніса XIV 51
- ↑ Гамер. Іліяда XVI 143; XIX 390; Стасін. Кіпрыі, фр.5 Іўлін-Уайт
- ↑ Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 40
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 12, 8
- ↑ Авідзій. Фасты V 398
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 4
- ↑ Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 40; Гігін. Астраномія II 38, 1
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хірон