Патрокл
Патро́кл Менеці́д (стар.-грэч.: Πατροκλῆς або Πάτροκλος, лац.: Patroclus) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын Менеція і Сфенелы (або Перыяпіды; або, паводле Філакрата, Палімеды; або Філамелы[2]), сваяк Ахіла.
Быўшы хлопчыкам, ён падчас гульні ў косці забіў свайго таварыша Клітаніма (або Эана), з-за гэтага бег з бацькам да Пелея, сябра бацькі па паходзе арганаўтаў, у Фтыю. Пелей ачысціў яго ад забойства[3].
У Фтыі ён быў выгадаваны разам з Ахілам. З гэтых пор пачалося іх сяброўства, якое не спынялася да самай смерці Патрокла і працягвалася ў царстве Аіда. Жаніх Алены[4] Быў старэй Ахіла[5]. Сябар Ахіла, яго спадарожнік на паляванні[6]. Выгадаваны Хіронам[7]. Каханы Ахіла[8].
Паводле версіі, прыйшоў пад Трою на 10 караблях[2]. У бітве на Тэўфранцкіх палях (супраць войска Тэлефа) не пакінуў Ахіла[9]. Ёсць выявы, дзе Ахіл лечыць рану Патрокла. Мабыць, яны ілюструюць менавіта гэту вайну[10].
Падчас паходу на Трою Патрокл быў спадарожнікам Ахіла і разам з ім перастаў удзельнічаць у бітвах, калі Ахіл быў абражаны Агамемнанам. Аднак, калі становішча грэкаў зрабілася цяжкім, Патрокл, надзеўшыся ў даспехі сябра, выступіў супраць траянцаў, адціснуў іх ад грэчаскага лагера, патушыў пажар на караблях, забіў Сарпедона і Сфенела і змагаўся з Гектарам з-за Сарпедонава трупа. У «Іліядзе» забіў 26 траянцаў, названых па імі. Паводле Гігіна, усяго забіў 54 воіна[11].
Тры разу нападаў ён на траянскае войска ля сцен горада, але пры чацвёртым націску быў забіты: перш Апалон нанёс удар, затым Еўфорб паразіў Патрокла ў спіну, а Гектар дабіў яго і сцягнуў з яго Ахілаву зброя[12]. Смерць Патрокла глыбока ўразіла Ахіла, які, каб адпомсціць траянцам, вырашыў ізноў уступіць у шэрагі грэчаскай арміі.
Быў пахаваны ў адной залатой урне з Ахілам[13]. У Аідзе яго цень неразлучная з Ахілам[14].
- См. Lowenstam S. The Death of Patroklos: A Study in Typology. // 1981.
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.294-295
- ↑ а б Гігін. Міфы 97
- ↑ Авідзій. Фасты II 39
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 8; 13, 8; IV 6-7; V 5; Гігін. Міфы 81
- ↑ Гамер. Іліяда XI 787; XXIII 94
- ↑ Стацый. Ахілеіда I 174
- ↑ Валерый Флак. Арганаўтыка I 407
- ↑ Гл. Авідзій. Трыстыі II 409—412; Секст Эмпірык. Піронавы палажэнні III 199
- ↑ Піндар. Алімпійскія песні IX 75
- ↑ Клейн Л. С. Анатомия «Илиады». СПб, 1998. С.341
- ↑ Гігін. Міфы 114
- ↑ Гамер. Іліяда XVI 855
- ↑ Гамер. Іліяда XXIII 92; Сіманід, фр.11 Уэст
- ↑ Гамер. Адысея XI 468 = XXIV 15
Гл. таксама
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Патрокл
- Іліяда
- Аўтамедонт