Фесалія
Фесалія (грэч. Θεσσαλία) — гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Элады на ўзбярэжжы Эгейскага мора. Горны хрыбет Пінд, які цягнецца з поўначы на поўдзень, размяжоўвае Паўночную Грэцыю на ўсходнюю і заходнюю часткі. Фесалія занімае найбольш буйныя і ўрадлівыя даліны ўсходняй часткі, размешчаныя ўздоўж ракі Пеней і яе прытокаў. На захад ад Фесаліі за гарамі Пінд размешчаны Эпір, які ў старажытнасці ўжо не быў грэчаскай вобласцю, але быў моцна падзвержаны грэчаскаму ўплыву, на яго тэрыторыі былі грэчаскія калоніі і вядомае свяцілішча ў Дадоне. З поўначы натуральнай граніцай Фесаліі служыць гара Алімп, якую старажытныя грэкі лічылі прыстанкам багоў. На поўнач ад Фесаліі, за Алімпам, — тэрыторыя, якая ў старажытнасці не была грэчаскай, — Македонія. З поўдня Фесалія абмежавана гарамі Офрыя, за якім размешчана мноства земляў і дзяражаваў Цэнтральнай Грэцыі. З усходу Фесалія амываецца водамі Эгейскага мора і яго заліваў, але выхады да мора абмежаваныя гарамі Алімп і Оса на поўначы і Пеліён на поўдні. Размяшчэнне Фесаліі на марскіх шляхох далёка не самае выгоднае і яе жыхары не адрозніваліся мараплаўствам. Землі Фесаліі адны з лепшых у Грэцыі для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй. Па свайму месцазнаходжанню Фесалія — крайні Фарпост Грэцыі з боку еўрапейскага кантынента і галоўная дарога для рознага кшталту ўварванняў. У склад Фесаліі ўваходзілі вобласці: Гестыятыда, Пеласгія, Фесаліятыда, Фтыятыда. У асобеыя моманты гісторыі да яе адносіліся і сумежныя вобласці: Магнесія — на паўднёвым усходзе, Далопія — на паўднёвым захадзе, Эта і Меліда на поўдні.
Фесалія | |
---|---|
грэч. Περιφέρεια Θεσσαλίας | |
Краіна | Грэцыя |
Статус | Перыферыя |
Уваходзіць у | |
Уключае | 4 номы |
Адміністрацыйны цэнтр | Ларыса |
Насельніцтва (2011) |
732 762 (3-е месца) |
Шчыльнасць | 52,20 чал./км² (7-е месца) |
Плошча |
14 037 км² (5-е месца) |
Вышыня над узроўнем мора |
95 м |
Часавы пояс | UTC+1 |
Код ISO 3166-2 | GR-E |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фесалія