Элада (грэч. Ελλάς) — саманазва грэкамі сваёй краіны. Слова Грэцыя мае лацінскае паходжанне і на грэчаскай мове не выкарыстоўваецца. Першапачаткова назва горада і вобласці ў паўднёвай Фесаліі - Фтыатыдзе, паступова распаўсюдзілася на ўсю Грэцыю. З прыняццем тэрміна элін агульным для пазначэння ўсіх грэкаў, Элада стала зборным імем для ўсёй мацерыковай Грэцыі, а затым і ўсёй Грэцыі, уключаючы архіпелагі, астравы і вобласці ў Малой Азіі (у супрацьлегласць гістарычнай Вялікай Грэцыі, размешчанай у Паўднёвай Італіі)

У цяперашні час у Грэцыі слова Элада (грэч. Ελλάδα) з'яўляецца афіцыйнай саманазвай, а словы Грэк або Грэцыя (лат.-Greco, Greek, Greece) не прызнаюцца насельніцтвам і ўжываюцца толькі ў зносінах з замежнікамі.