У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Артэміда (грэч. Ἄρτεμις) — цнатлівая, заўсёды юная багіня палявання, урадлівасці, жаночай цноты, заступніца ўсяго жывога на Зямлі, якая дае шчасце ў шлюбе і дапамогу пры родах, пазней багіня Месяца (яе брат Апалон быў увасабленнем Сонца). Дачка Зеўса і багіні Леты, сястра-блізня Апалона, унучка тытанаў Кея і Фебы. Нарадзілася на востраве Дэлас. У Траянскай вайне разам з Апалонам ваявалі на боку траянцаў.

Артэміда
стар.-грэч.: Ἄρτεμις
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Пол жанчына
Бацька Зеўс[1]
Маці Лета[1]
Браты і сёстры Апалон[1]
У іншых культурах Дыяна, Анаіт, Artio[d], Moon[d] і Awilix[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этымалогія імя — «мядзведжая багіня», «забойца», «уладарка».

Прыносіць натуральную смерць жанчынам (як Апалон мужчынам), але можа быць і крыважэрнай, часта карыстаючыся стрэламі як прыладай пакарання. Сярод яе ахвяр — Аданіс, Актэон, Іфігенія, Каліста, Мелеагр, дачкі Ніёбы, Арэст, па некаторых версіях міфа — Арыён.

Класічная Артэміда — нявінніца і абаронца цноты. Перад вяселлем ёй прыносілі ахвяру. Ахвярныя жывёлы — дзік, алень, казёл і каза. Артэмідзе Таўрычнай прыносілі чалавечыя ахвяры. Пагібельныя функцыі Артэміды звязаныя з яе архаічным мінулым — уладаркі звяроў на востраве Крыт. Найстаражытная Артэміда не толькі паляўнічая, але і мядзведзіца. У Браўроне (Атыка) жрыцы Артэміды Браўроніі у рытуальным танцы апраналі мядзведжыя шкуры і зваліся мядзведзіцамі. Свяцілішчы Артэміды Лімнатыс («балотная») часта знаходзіліся паблізу крыніц і балот, сімвалізуючы ўрадлівасць расліннага бажаства.

Купанне Дыяны. Бушэ

Культ Артэміды быў распаўсюджаны паўсюдна, але асабліва славіўся яе храм у Эфесе ў Малой Азіі, дзе шанавалася выява Артэміды «мнагагрудай». Эфескі храм, дзе знаходзілася ўслаўленая мнагагрудая статуя багіні-заступніцы дзіцячага нараджэння, быў адным з сямі цудаў свету. Менавіта яго ў 356 да н.э. спаліў, жадаючы «ўславіцца», Герастрат. Артэміда Эфеская з’яўлялася заступніцай амазонак.

Выяўлялася з залатым лукам і калчанам за плячыма, з кап’ём у руках, часам з паўмесяцам на галаве (знак багіні Месяца). Традыцыйна багіню, якая сімвалізавала цноту, «апраналі» у кароткую туніку. Пазней, у XVIXIX стагоддзях, сталі з’яўляцца выявы голай багіні, што ў той час прыводзіла да сапраўдных скандалаў (напрыклад Дыяна-паляўнічая, створаная Жанам-Антуанам Гудонам у 1790).

Артэмідзе адпавядае рымская Дыяна.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць