Алені[1], альбо Аленевыя (Cervidae) — сямейства парнакапытных, якое змяшчае 51 сучасны від. Алені распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, а таксама былі завезены чалавекам у Аўстралію і Новую Зеландыю.
Да сямейства аленяў адносяцца алень высакародны, алень паўночны, алень плямісты, казулі, лань, лось.
Велічыня аленевых гаецца паміж велічынёй зайца (пуду) і коня (лось). Характэрны разгалінаваныя рогі, якія маюцца ў наяўнасці толькі ў самцоў. Выключэннямі з'яўляюцца толькі алень вадзяны, у якога наогул няма рагоў, і алень паўночны, у якога рогі носяць абодва палы. Рогі скідаюцца кожны год і вырастаюць зноў.