Парнакапытныя
(Пасля перасылкі з Artiodactyla)
Парнакапы́тныя (Artiodactyla) — атрад плацэнтарных сысуноў, аб'яднаных падабенствам канструкцыі канечнасцяў. Спецыфіка палягае ў функцыянальным прымяненні двух пальцаў (трэцяга і чацвертага), паміж якімі праходзіць вось канечнасці. Гэтыя пальцы завяршаюцца арагавелымі капытамі і нясуць усю вагу цела сысуна.
Парнакапытныя | |||||||||||||||||||||||||||||
Жырафа з дзіцянём. Замбія | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Artiodactyla Owen, 1848 | |||||||||||||||||||||||||||||
Падатрады | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Атрад парнакапытных падзяляецца на 3 падатрады, 10 сучасных сямействаў і налічвае каля 220 сучасных відаў.
Класіфікацыя
правіць- падатрад няжвачныя (Suina)
- сямейства свінні (Suidae) (напрыклад, Афрыканскі бародавачнік)
- сямейства пекарыевыя(Tayassuidae)
- сямейства бегемотавыя (Hippopotamidae)
- † сямейства антракатэрыі (Anthracotherium)
- падатрад мазаленогія (Tylopoda)
- сямейства вярблюдавыя (Camelidae)
- падатрад жвачныя (Ruminantia)
- сямейства жырафавыя (Giraffidae)
- сямейства кабаргавыя (Moschidae)
- сямейства аленькавыя (Tragulidae)
- сямейства віларогія (Antilocapridae)
- сямейства аленевыя (Cervidae)
- сямейства пустарогія (Bovidae)