Алені

(Пасля перасылкі з Аленевыя)

Алені[1], альбо Аленевыя (Cervidae) — сямейства парнакапытных, скаладаецца з 51 сучаснага віду. Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, а таксама завезены чалавекам у Аўстралію і Новую Зеландыю.

Алені

Odocoileus virginianus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cervidae Goldfuss, 1820

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180693
NCBI  9850
EOL  7685
FW  42652

Да сямейства аленяў адносяць аленя высакароднага, аленя паўночнага, аленя плямістага, казулю, лань, лася.

«Алені, якія плывуць» — скульптура, узрост якой налічвае каля 13 тысяч гадоў

Памеры аленевых вагаюцца паміж памерамі зайца (пуду) і каня (лось). Характэрны разгалінаваныя рогі, якія ёсць толькі ў самцоў. Выключэнні алень вадзяны, у якога няма рагоў наогул, і алень паўночны, у якога рогі ёсць у абодвух палоў. Рогі штогод скідаюцца і вырастаюць зноў.

Зноскі

  1. Асноўнае напісанне сямейства Алені ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.245