Жвачныя

(Пасля перасылкі з Ruminantia)

Жва́чныя (лац.: Ruminantia; ад лац.: rūmaрубец, першы аддзел страўніка жвачных[1]) — падатрад парнакапытных сысуноў, які ўключае шэсць сямействаў. Фітафагі.

Жвачныя
Artiodactyla.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ruminantia Scopoli, 1777

Сямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  9845
EOL  3014522
FW  42587; 183403

АпісаннеПравіць

Жвачныя адрозніваюцца складанай сістэмай стрававання. Верхніх разцоў няма, замест іх шчыльны мазольны валік. Карэнныя зубы маюць лунчатую будову, якая спрыяе расціранню корму. Іх страўнік мае агульную схему будовы і звычайна мае 4 аддзела: рубец, сетка, кніжка, сычугаленькавых адсутнічае кніжка). У рубцы жывуць сімбіятычныя пратысты, якія ферментуюць цэлюлозу пры дапамозе сімбіятычных унутрыклеткавых бактэрый. Жвачныя могуць пераварваць частку гэтых сімбіёнтаў для атрымання жывёльнага бялку. Вялікае значэнне мае жвачка (адсюль назва). Карэнныя зубы вялікія, разцы і іклы толькі ў ніжняй сківіцы. У многіх добра развітыя рогі.

Жвачка ўяўляе сабой біялагічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога жвачныя жывёлы могуць лепш, чым іншыя траваедныя, ператраўліваць пажыўныя рэчывы грубых кармоў. Адбываецца рэфлекторна ў прамежках паміж кармленнем. Корм невялікімі порцыямі адрыгваецца з рубца і сеткі ў ротавую поласць, дзе перажоўваецца, увільгатняецца слінай і зноў заглынаецца; праз пэўны час цыкл паўтараецца. Паяўляецца ў жывёл з 3-га тыдня і стабілізуецца к 8—10 месяцам. У дарослых жывёл за суткі адбываецца 6—10 жвачных перыядаў.

СістэматыкаПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 195. — 100 000 экз.