Ніёба (Ніябе́я; стар.-грэч.: Νιόβη, лац.: Niobe) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[5] дачка Тантала і Дыёны[6] (або Эўрыянасы), або дачка Тайгеты[7], сястра Пелопа.

Ніёба
грэч. Νιόβη
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол жанчына
Бацька Tantalus[d][3][2][…]
Маці мерк. Тайгета[3][4], мерк. Дыёна[d][3][4] або Euryanassa[d]
Браты і сёстры Pelops[d][1]
Муж Amphion[d][2][3][…]
Дзеці Amphion[d], Meliboea[d], Sipylus[d], Amyclas[d], Alphenor[d], Damasichthon[d], Ismenus[d], Tantalus[d], Phaedimus[d], Ilioneus[d], Neaera[d], Amaleus[d], Archenor[d], Archemorus[d], Astycrateia[d], Astynome[d], Astyoche[d], Chias[d], Cleodoxa[d], Klytia[d], Etodaea[d], Eupinytus[d], Phthia[d], Pelopeia[d] і Argeus[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абрахам Блумарт, Ніёба і яе дзеці, 1591

Жонка фіванскага цара Амфіёна, заганарылася сваімі дзецьмі — Ніябідамі і ўздумала параўнацца з Лета, у якой былі толькі двое дзяцей: Апалон і Артэміда. Блізкая сяброўка Лета[8]. Стала гаварыць, што яна пладавіцей за багіню Лета, і тая разгневалася[9]. Або стала гаварыць, што яе дзеці былі найпрыгажэйшымі з людзей[10]. Звесткі пра колькасць дзяцей Ніёбы разыходзяцца. Найбольш папулярнай стала версія пра 7 сыноў і 7 дочак[11] (паводле Гесіёда, 10 сыноў і 10 дочак або 9 і 10[12]; паводле Гамера — 6 сыноў і 6 дочак[13], тое ж у Ферэкіда[14]; паводле Геланіка — 4 сыны і 3 дачкі (схаліяст да Еўрыпіда), паводле Герадора — 2 сыны і 3 дачкі (Апаладор); паводле Ласа — 7 і 7[15], паводле Алкмана ўсяго 10[15], паводле Сапфо 9 сыноў і 9 дочак[16], паводле Мімнерма і Піндара — 20[15]). Паводле Вакхіліда, 10 сыноў і 10 дочак[17]. Яшчэ пра іх пісалі Геланік і Ксанф. Авідзій называе імёны 7 сыноў Ніёбы, але не імёны дочак.

Раздражнёная фанабэрыстасцю Ніёбы, Лета звярнулася да сваіх дзяцей, якія сваімі стрэламі знішчылі ўсіх дзяцей крыўдзіліцы. Артэміда забіла ўсіх дочак Ніёбы ў яе ўласным доме, а сыноў, якія палявалі на схілах Кіферона, забіў Апалон. Паводле некаторых аўтараў, яшчэ 1 сын і 1 дачку выратаваліся. Паводле трагедыі, сыны былі забіты, палюючы на Сіпіле, а дочкі — у палацы, акрамя Хларыды[6].

Дзевяць дзён ляжалі яны непахаваныя; нарэшце на дзясяты былі адданы зямлі багамі, бо Зеўс ператварыў сэрцы людзей у камень. Ніёба ад гора ператварылася ў камень і ў вечнай тузе плача пра загінулае нашчадства[18]. Пасля смерці дзяцей Ніёба прыйшла ў Сіпіл да свайго бацькі Тантала і там, узмаліўшыся да багоў, ператварылася ў камень, які струменіць слёзы днём і ўначы[19] Згадана ў «Іліядзе», пераўтворана ў камень на Сіпіле[20], паводле Гамера, у камень былі пераўтвораны і іншыя людзі, так што няма каму было пахаваць дзяцей Ніёбы.

Такая версія гэтага міфа ў Гамера. Многія паэты пасля яго карысталіся гэтым сюжэтам, апяваючы «Νιόβης πάθη», гэта значыць, «пакуты Ніёбы», якія ўвайшлі ў прымаўку. Асабліва драматычнае паданне пра Ніёбу выяўлена ў Авідзія[21]. Паводле версіі міфа, прынятай Авідзіем, Ніёба пасля ператварэння ў камень была панесена віхорам на родны Сіпіл, дзе каменная статуя яе зраслася з вяршыняй Фрыгійскай гары. Яшчэ ў старажытнасці тлумачылі гэты міф тым, што сапраўды вяршыня гары Сіпіла мае формы чалавечага цела ў сагнутай позе (Паўзаній, I, 25, 5).

Грэчаскі навуковец Паўсаній (II ст. н.э.) успамінаў:

Гэту Ніёбу я і сам бачыў, падняўшыся на гару Сіпіл; зблізку — гэта стромкая скала, і таму, хто стаіць перад ёй яна не паказвае ніякага аблічча жанчыны … калі ж стаць далей, тады здаецца, што ты зусім ясна бачыш жанчыну, якая плача[22].

Магільныя помнікі дзяцей Амфіёна паказвалі ў Фівах, асобна сыноў, асобна дочак; а таксама попел ад іх пахавальнага кастра[23]. Паводле вытлумачэння, Ніёба паставіла на магіле дзяцей сваю каменную скульптуру[24].

Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Ніёба» (фр.154-161 Рат)[25], трагедыі Сафокла «Ніёба» (фр.441-448 Рат), Мелітона і невядомага аўтара «Ніёба».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Н. О. Пелопс // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIII. — С. 124.
  2. а б Н. О., А. А. С. Ниоба // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 213–214.
  3. а б в г Любкер Ф. Niobe // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 921–923.
  4. а б Любкер Ф. Tantalus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1342.
  5. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.222-223, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.456
  6. а б Гігін. Міфы 9
  7. Примечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.560
  8. Сапфо, фр.142 Лобель-Пейдж
  9. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 74, 3; Ювенал. Сатыры VI 177
  10. Дыян. Траянская гаворка 9
  11. Еўрыпід. Крэсфонт, фр.455 Навук; Антыпатр Сідонскі. Эпіграма 70 Пейдж; Сенека. Медэя 955
  12. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.183 М.-У.; Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36
  13. Гамер. Іліяда XXIV 604; Феадарыд. Эпіграма 18 Пейдж; Праперцый. Элегіі II 20, 8
  14. Схолии к Еврипиду. Финикиянки 159 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20
  15. а б в Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36
  16. Авл Геллий. Аттические ночи XX 70 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20
  17. Вакхілід, фр.20d Блас
  18. «Іліяда», XXIV, 602—617
  19. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 6
  20. Гамер. Іліяда XXIV 602; Сафокл. Антыгона 823—833
  21. «Метамарфозы», VI, 146—312
  22. Паўсаній. Апісанне Элады I 21, 3
  23. Паўсаній. Апісанне Элады IX 16, 7; 17, 2
  24. Палефат. Пра неверагодны 8
  25. Арыстафан. Жабы 912—920: «трагічная лялька»

Спасылкі правіць

  • Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса II 159 і інш.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).