Абрахам Блумарт (нідэрл.: Abraham Bloemaert; 25 снежня 1564, Гарынхем, Галандыя — 27 студзеня 1651, Утрэхт) — нідэрландскі жывапісец.

Абрахам Блумарт
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 снежня 1564
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1651(1651-01-27)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Cornelis Bloemaert[d]
Дзеці Cornelis Bloemaert[d], Hendrick Bloemaert[d], Frederik Bloemaert[d] і Adriaan Bloemaert[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, графік, гравёр, друкар
Мастацкі кірунак маньерызм і Utrecht Caravaggism[d]
Уплыў Jean Bassot[d] і Gerrit Hendricksz. Splinter[d]
Уплыў на Герыт ван Хонтхорст[4][5] і Wybrand de Geest[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Бацька Абрахама Блумарта — скульптар і архітэктар Карнеліс Блумарт (нідэрл. Cornelis Bloemaert I) у якога яшчэ ў дзяцінстве Абрахам Блумарт вучыўся жывапісу, затым працягнуў удасканальваць майстэрства ва Утрэхце і Парыжы, а ў 1597 годзе стаў грамадзянінам Амстэрдама. Блумарт аказаў вялікі ўплыў на развіццё галандскага жывапісу. Сярод яго шматлікіх вучняў — Ян Бот з братам Андрысам, Якаб Герытс Кёйп, яго сын Альберт Кёйп, Ян Баптыст Венікс і Нікалаус Кнюпфер.

Аб’яднаўшы ў сваёй творчасці традыцыі галандскай і фламандскай жывапісных школ, ён пісаў палотны на гістарычныя тэмы, партрэты, жанравыя сцэны і пейзажы. Шматлікія афорты і ксілаграфіі, створаныя па матывах яго работ, адлюстроўваюць мастацкія памкненні мастака. Манера працы мастака з колерам нагадвае творчасць маньерыстаў XVI стагоддзя.

Большасць захаваных палотнаў Блумарта захоўваецца ў Музеі прыгожага мастацтва Сан-Францыска, а таксама ў карцінных галерэях Берліна і Луўры.

Зноскі