Траянская вайна — вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі.

Траянская вайна
Іаан Георг Траўтман. «Падзенне Троі»
Іаан Георг Траўтман. «Падзенне Троі»
Дата 13-12 стагоддзе да н. э.
Месца Заходняя частка Малой Азіі
Вынік Падзенне Троі
Праціўнікі
Грэкі
Мікены
Ітака
Спарта
Траянцы і іх саюзнікі
Камандуючыя
Агамемнан
Менелай
Ахіл
Адысей
Аякс Вялікі
Прыям
Гектар
Парыс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што каля сярэдзіны XIII ст. да н.э. Троя была разбурана. У старажытнай гістарыяграфіі Траянская вайна датуецца 1280—1270 да н.э. (Герадот) ці 1194—1184 да н.э. (Эратасфен), у археалогіі каля 1260—1200 да н.э.

Паводле паданняў падставай для вайны стала выкраданне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан з вялікім флотам адплылі ў Трааду (паўночны захад Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасці Адысея (гл. Траянскі конь).

Траянская вайна была адным з этапаў пранікнення грэкаў у Малую Азію, якое ўзмацнілася ў XIII ст. да н.э., асабліва пасля выцяснення дарыйцамі ахейцаў з тэрыторыі Грэцыі.

Падзеі Траянскай вайны знайшлі адлюстраванне ў «Эпічным цыкле», у тым ліку ў паэмах «Іліяда», «Адысея» і шэрагу іншых твораў.

Літаратура правіць

  • Траянская вайна // БелЭн у 18 т. Т. 15. Мн., 2002.