Эпічны цыкл (стар.-грэч.: Ἐπικὸς Κύκλος), або Траянскі цыкл (грэч. Τρωικός κύκλος) — збор старажытнагрэчаскіх эпічных паэм, якія атаесамляюцца з апісаннем Траянскай вайны. Былі складзены ў VIIIVI стст. да н. э. гекзаметрам, прыпісваюцца розным аўтарам. Апроч «Іліяды» і «Адысеі» паэмы захаваліся толькі ва ўрыўках і пераказах.

Творы эпічнага цыклу

правіць
Назва Склад (часткі) Аўтар Змест
Кіпрыі 11 Стасін Суд Парыса, выкраданне Алены, збор ахейскага войска, першыя 10 гадоў вайны
Іліяда 24 Гамер Канфлікт Ахіла і Агамемнана, смерць Патрокла, забойства Гектара Ахілам, пахаванне Патрокла і Гектара
Эфіяпіда 5 Арктын Подзвігі Ахіла і яго смерць
Малая Іліяда 4 Лесх Спаборніцтва Адысея і Аякса за даспехі Ахіла, падрыхтоўка да аблогі Троі, будаўніцтва Траянскага каня
Аблога Троі 2 Арктын Захоп і разбурэнне Троі ахейцамі
Вяртанні 5 Агій Прыгоды Менелая і іншых братоў Атрыдаў падчас вяртання ў Эладу
Адысея 24 Гамер Бегства Адысея ад Каліпса, яго вяртанне на Ітаку
Тэлегонія 2 Еўгамон Жыццё і гібель Адысея пасля вяртання на Ітаку

Спасылкі

правіць