Эфіяпіда
Эфіяпі́да (стар.-грэч.: Αἰθιοπίς) — старажытнагрэчаская паэма, частка эпічнага цыклу пра падзеі Траянскай вайны. Аўтарства прыпісваецца паэту Арктыну (VIII ст. да н. э.).
Эфіяпіда | |
---|---|
Αἰθιοπίς | |
| |
Жанр | Эпас |
Аўтар | Арктын |
Мова арыгінала | Старажытнагрэчаская |
Дата напісання | VIII ст. да н. э. |
Цыкл | Эпічны цыкл |
Папярэдні | Іліяда |
Наступны | Малая Іліяда |
Персанажы | Мемнан (міфалогія), Ахіл і Пентэсілея |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыніцы
правіцьЭфіяпіда з'яўляецца працягам Іліяды. Яна атрымала сваю назву дзякуючы Мемнану, аднаму з яе галоўных герояў, эфіопскаму саюзніку траянцаў. Яна складалася з 5 частак. Захавалася ў некалькіх фрагментах. Найбольш змястоўны пераказ належыць Еўтыхію Проклу (II ст.).
Змест
правіцьПасля смерці Гектара на дапамогу траянцам прыходзіць Пентэсілея, валадарка амазонак. Яна забівае Махаона, Падарка і некалькі іншых славутых грэчаскіх воінаў, аднак у выніку сама гіне ад рукі Ахіла. Тэрсіт насміхаецца з Ахіла, быццам бы ён закахаўся ў Пентэсілею, і Ахіл забівае яго. Гэта выклікае незадаволенасць сярод грэкаў, і Ахіл вымушаны адплыць на Лесбас, каб прынесці ахвяры багам і такім чынам ачысціцца ад забойства Тэрсіта.
У траянцаў з'яўляецца новы магутны саюзнік Мемнан, валадар эфіопаў. Падобна Ахілу, ён мае боскае паходжанне і носіць даспехі, зробленыя Гефестам, якія робяць яго недатыкальным. Фетыда дае параду Ахілу не ўступаць у прамую бойку з Мемнанам. Спачатку Ахіл дзейнічае па парадзе маці. Але ў бітве Мемнан забівае Антылоха, блізкага сябра Ахіла. Ахіл уступае ў прамы бой з ворагам. На грэчаскіх пасудзінах гэты момант часцяком суправаджаецца выявай вагаў, быццам бы Зеўс узважваў, хто з герояў павінен перамагчы. Ахіл цяжка раніць эфіопа. Эас, маці Мемнана, дамагаецца, каб Зеўс даў яе сыну неўміручасць. Але Ахіл атрымоўвае перамогу. Паліксена прапануе Ахілу перамовы, падчас якіх выведвае сакрэт яго магчымай паразы. Гэтым карыстаецца Парыс, каб трапіць стралой у пяту Ахіла і такім чынам забіць яго.
Грэкі адбіваюць цела Ахіла. Аякс нясе яго да грэчаскага лагера. Падчас пахавання Фетыда забірае цела сына і ўносіць яго на востраў Леўкос. Тым не меней, грэкі ладзяць для яго магілу. Паміж Адысеем і Аяксам успыхвае спрэчка за даспехі Ахіла.