Адысей (стар.-грэч.: Ὀδυσσεύς, лац.: Ulysses, Уліс) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] цар Ітакі, сын Лаэрта і Антыклеі, муж Пенелопы і бацька Тэлемаха, які праславіўся як удзельнік Траянскай вайны, разумны і дасціпны аратар. Адзін з ключавых персанажаў «Іліяды», галоўны герой паэмы «Адысея», якая апавядае пра доўгія гады блуканняў і вяртанне Адысея на радзіму. Адысей адрозніваўся не толькі адвагай, але і хітрым, вёрткім розумам (адгэтуль яго мянушка «хітрамудры»). Унук «маланкі» і «кадуцэя» — Зеўса і Гермеса.

Адысей
стар.-грэч.: Ὀδυσσεύς
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Laertes[d][1]
Маці Anticlea[d][1]
Браты і сёстры Ctimene[d]
Жонка Penelope[d][1]
Дзеці Тэлемах[1], Agrius[d][2], Leontophron[d], Leontophonus[d], Nausinous[d], Nausithous[d], Telegonus[d][3], Cassiphone[d], Latinus[d], Poliporthes[d], Ardeas[d], Polypoetes[d], Anteias[d], Arcesilaos[d] і Auson[d]
У іншых культурах Ulisses[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галава мармуровай статуі Адысея, II стагоддзе да н. э.

Імя «Адысей», імаверна, узыходзіць да грэчаскага — «oδύσσομαι» ('быць прагневанным', 'сердаваць') і, т.ч., азначае «Той, хто гневаецца» або «Той, хто ненавідзіць».

Прыгоды Адысея і яго вяртанне да вернай жонкі Пенелопы знайшлі адлюстраванне ў шэрагу твораў літаратуры (у Гамера, Сафокла, Еўрыпіда і інш.) і мастацтва (малюнкі на антычных вазах, фрэскі ў Пампеях і інш.).

Зноскі

  1. а б в г Любкер Ф. Odysseus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 942–944.
  2. Н. О. Цирцея // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVIII. — С. 230.
  3. Н. О. Телегон // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 777.
  4. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.243-246, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.479-482; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 4 далей

Спасылкі правіць