Васілёк раскідзісты

Васілёк раскідзісты[3] (Centaurea diffusa) — від кветкавых травяністых лугавых раслін роду Васілёк (Centaurea) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Васілёк раскідзісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurea diffusa Lam., 1785


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36958
NCBI  124929
EOL  467784
GRIN  t:104125
IPNI  190370-1
TPL  gcc-186

Батанічнае апісанне правіць

 

Двухгадовая расліна, шаравата-зялёная, шурпатая, больш-менш павуціністая. Сцёблы вышынёй 15—20 см, прамастаячыя, да аснавання разгалінаваныя. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісце чарашковае, двойчы пёрыстарассечанае, на вузкалінейныя, суцэльныя, завостраныя долі. Верхнія лісці сядзячыя, суцэльныя. Кошыкі адзінкавыя, на канцах шматлікіх галінак рознай даўжыні, утвараюць разгалістыя, мяцёлкавыя суквецці. Кветкі ад бледна-ружовых да бялёсых або белых. Плады — сямянкі, бураватыя са злёгку прыкметным чубком або без яго. Цвіце ў ліпені—верасні. Плады спеюць у жніўні—кастрычніку.

Экалогія правіць

Расце на стэпавых участках, камяністых схілах, прыморскіх пясках. Пустазелле.

Распаўсюджанне правіць

Галарктычны стэпавы від. Сустракаецца ва Украіне ва ўсіх раёнах, акрамя паўночных, у Беларусі.

Выкарыстанне правіць

Добры меданос. Вельмі засухаўстойлівая расліна. Чым гарачэй і сушэй лета, тым больш нектаравыдзяленне. Мёд светлы, празрысты, з тонкім водарам, але гаркаваты на смак у першыя два—тры тыдні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць