Метлюжок лугавы
Метлюжок лугавы[1], Метлюжок, Смарганец[2][3] (Poa pratensis) — травяністая расліна сямейства метлюжковых.
Метлюжок лугавы | |||||||||||||||||||||||
![]() Суквецце | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Poa pratensis L. | |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьКарэнішчавы рыхлакустовы злак. Вышыня да 1 м, утварае дзярніну з вялікай колькасцю добра аблісценых сцяблоў. Суквецце — раскідзістая мяцёлка, каласкі дробныя 3—5-кветныя. Плод — зярняўка.
Арэал і экалогія
правіцьПашыраны ва ўмераным поясе. Найлепш расце на сугліністых, умерана вільготных глебах, асушаных тарфяніках. Цвіце ў маі — чэрвені, насенне выспявае да пачатку ліпеня.
Значэнне і выкарыстанне
правіцьКаштоўная кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
правіць- Метлюжок // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.