Канюшына раллявая

Канюшы́на раллявая[3][4] (Trifolium arvense) — расліна з роду Канюшына, сямейства Бабовыя, падсямейства Матыльковыя.

Канюшына раллявая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium arvense L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26221
NCBI  361560
EOL  703386
GRIN  t:40173
IPNI  165874-3
TPL  ild-8046

Назва правіць

Канюшына раллявая, агурнік[5], мядуніца, мядунка, канюшкі, кіцюкі, кошачкі[6], заяччы лапкі, кашуркі, кашурнік, спарышнік, шутачкі[7][8], каткі, кетке[9][10].

Апісанне правіць

 
Канюшына раллявая (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz. 1885

Канюшына раллявая — аднагадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 5—30 см.[4]

Сцябло — прамое, галінастае.[4]

Лісце — сінявата-зялёнае, трайчастае, з лінейна-даўгаватымі лісточкамі.[4]

Суквецці — галоўкі, акруглыя напачатку цвіцення, пазней — цыліндрычныя. Кветкі з дробным бледна-ружовым венчыкам. Венчыкі ў даўжыню роўны чашачцы ці карацей яе. Чашачка — з махнатаваласістымі зубцамі.[4]

Плод — аднанасенны боб.

Цвіце з чэрвеня па верасень.

Арэал і экалогія правіць

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і на поўдні Заходняй Сібіры, на Каўказе. Расце па сухіх барах, лядах, узлесках, палях, узбочынах дарог.

Класіфікацыя правіць

Від Канюшына раллявая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).


  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына раллявая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Выкарыстанне правіць

У народнай медыцыне Беларусі траву заварваюць як гарбату і п’юць пры паносах, падвышанай кіслотнасці страўніка, захворванні мачавога пузыра, нырак, пры галаўным болі, кашлі, нервовых засмучэннях, мігрэні; дзяцей купаюць пры сутаргах.[4]

Галерэя правіць

 

Агульны выгляд

 

суквецце

 

Кветка

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  10. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура правіць

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 820. Trifolium arvense L. — Клевер пашенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 463. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі правіць