Канюшына[4] (Trifolium) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), падсямейства Матыльковыя (Faboideae).

Канюшына
Rotklee Trifolium pratense.jpg
Канюшына лугавая (Trifolium pratense) — тыпавы від роду Канюшына
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium L.

Тыпавы від
Арэал
выява
Вобласць натуральнага распаўсюду
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26204
NCBI  3898
EOL  27877
GRIN  g:12357
IPNI  23722

НазваПравіць

Навуковая назва роду — trifolium — азначае «трохліснік».

Канюшына атрымала сваю беларускую назву за тое, што падабаецца каням, бо з’яўляецца салодкай.

Батанічнае апісаннеПравіць

Шматгадовыя, двухгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны з узыходнымі, прамастойнымі або распасцёртымі аблісцелымі сцёбламі, стрыжнёвымі, цыліндрычнымі і верацёнападобна патоўшчанымі каранямі (у некаторых відаў карэнішча). На дробных карэньчыках утвараюцца каранёвыя клубеньчыкі, у якіх месцяцца клубеньчыкавыя бактэрыі, што засвойваюць азот паветра. Лісце чаргаванае, трайчастае ці пальчата-складанае з 5—9 суцэльнакрайнімі лісцікамі з прылісткамі. Кветкі дробныя, двухполыя, зігаморфныя (матыльковага тыпу), рознага колеру, у галоўчатых цыліндрычных, шарападобных і іншых суквеццях. Плод — дробны струк.

Арэал і экалогіяПравіць

Адрозніваецца больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я. Некаторыя віды ёсць ў гарах Паўднёвай Амерыкі і трапічнай Афрыкі. На Беларусі 15 дзікарослых відаў найбольш вядомыя: канюшына гібрыдная, або ружовая (Trifolium hybridum), канюшына лугавая, або чырвоная (Trifolium pratense), канюшына паўзучая, або белая (Trifolium repens), канюшына раллявая (Trifolium arvense); у Чырвоную кнігу Беларусі занесены 2 віды: канюшына чырванаватая (Trifolium rubens) і канюшына Спрыгіна (Trifolium spryginii). Растуць на лугах, пашах, у лясах, акультураныя часам дзічэюць.

ВідыПравіць

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 244 відаў[5]:

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Кармавая (мае шмат пратэіну), сідэральная (азотфіксавальная — павялічвае ўрадлівасць глебы), лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.

Кветкі канюшыны разам з кветкамі лёну ўпрыгожваюць сучасны герб Беларусі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Trifolium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Trifolium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 сакавіка 2013). Праверана 18 верасня 2016.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • Клевер — род Trifolium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)